«У нескладовае»+«Палац». 21.by

«У нескладовае»+«Палац»

27.10.2010 16:57 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

21 кастрычніка 2010 ў маскоўскім клубе Шанці адбыўся сумесны канцэрт праету «У нескладовае і гурта «Палац». Фота Дзмітрыя Зянковіча.

21 кастрычніка 2010 выпадкова даведаўся пра беларускае мерапрыемства ў маскоўскім ці то клубе ці то рэстарацыі "Шанці" (мяркуючы па інтэр"еры — з індыйскім ухілам). Новы беларускамоўны праект "У нескладовае" ствараўся з мэтай музычнага захопу Массквы (ініцыятар — Р. Арлоў, экс-гітарыст J-Morc, сын пісьменніка Ул. Арлова). Гэта быў, здаецца, другі выступ гурта ў Маскве, але чамусьці без аніякай рэкламы (нават на сайце "Шанці" не было звестак) і ў месцы малапрыдатным для такой імпрэзы. Але асабіста для мяне гэта было вельмі нават зручна — можна было пабачыць вядомых землякоў літаральна побач і нават павітацца :)

Разам з гуртом прыехаў і літаратурны дэсант у выглядзе маладога паэта, кіраўніка беларускага ПЭН-Цэнтра А. Хадановіча (справа ад чырвонай дзеўчыны) і Ул. Арлова (другі справа). Таксама быў гурт «Палац»!!!

«Ў нескладовае» не мае сталага складу. Праект кшталту салянкі. Гэтым разам саліравалі лідар гурта «Харлі» Яўген Чалышаў (правы) і лідар гурта «Далі» (левы). Ззаду выглядвае Р. Арлоў, які таксама праспяваў адну песеньку — рэп замест Памідорава.

Са спіны — вядомы беларускі скрыпач «з расійскім пашпартам» Карэн Карапецян. Файны музыка!

Творчасць гурта «Харлі» мне і раней падабалася. Жыўцом Чалышава бачыў першы раз — голас сапраўды файны, жартуе добра, як вядучы — файны. Памятаю, як па беларускім радыё ён не мог зразумець, чаму ён, расіец па нацыянальнасці, вывучыў мову і спявае на ёй, у той час як «тытульныя» спевакі ёй грэбуюць.

Хадановіч і удзельнік «Палаца» (імя, на жаль, не ведаю, але вельмі таленавіты!)

Ул. Арлоў слухае творы свайго сына :)

Выступы музыкаў чаргаваліся з чытаннем вершаў.

Утульна. Як дома.

Арлова змяняў Хадановіч з вершамі часам на грані фола. Было весела!

Некаторыя вершы былі нават з музычным акампанементам.

А потым, пасля «нескладовых» і «вершаваных», публіку запрасілі ў чылаўт-рум, дзе настройваў інструменты славуты «Палац»! Анансавалася праграма з DJ RAY, гэта значыць techno folk modern music.

Гралі супер. Вельмі спадабалася. Дагэтуль у такой камернай абстаноўцы назіраў выступ беларускіх музыкаў бадай што аднойчы, калі трапіў на «Крамбамбулю» ў мінскай інтэрнэт-кавярні.

Каб дунуць, дудару даводзілася рабіць некалькі крокаў назад.

Пры канцы выступу сп. Алег пажадаў усім нам, слухачам, вучыць беларускую мову, бо «жывем жа ў саюзнай дзяржаве»! Мы шчыра паабяцалі, што будзьма! :)

Карацей, было вельмі душэўна і весела. Нават дранікамі частавалі ахвотных. І ўваход — вольны. Moscow never sleeps!

Больш фота тут.

Падзяліцца навіной: 
Дзмітрый Зянковіч

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
21 кастрычніка 2010 ў маскоўскім клубе Шанці адбыўся сумесны канцэрт праету «У нескладовае і гурта «Палац». Фота Дзмітрыя Зянковіча.21 кастрычніка 2010 выпадкова...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика