У Івянец — на Творчы кірмаш. 21.by

У Івянец — на Творчы кірмаш

28.10.2010 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прыгожае мястэчка Івянец, вядомае яшчэ з XIV стагоддзя, мае даўнюю кірмашовую традыцыю: дазвол на правядзенне таргоў яно атрымала ў 1893 годзе. Сёлета Івянецкі музей традыцыйнай культуры, пасялковы Савет дэпутатаў паспрабавалі адрадзіць кірмаш у сядзібе Пятра Драгунцава, колішняга ўладара мястэчка.На Творчым кірмашы ў Івянцы можна было сустрэць самых розных людзей і нават персанажаў з народнай міфалогіі
На Творчым кірмашы ў Івянцы можна было сустрэць самых розных людзей і нават персанажаў з народнай міфалогііГэта вялікае, рознаколернае свята сабрала каля двух тысяч чалавек. Руплівыя гаспадыні ды гаспадары мелі шанец набыць у Івянцы адметную мэблю, саматканыя ручнікі, дываны, пляцёнкі... І шмат чаго яшчэ! Увесь дзень на старадаўнім пляцы ладзіліся і адмысловыя творчыя кірмашы. “Стварайце з мастакамі, майстрамі, гандлярамі!” — гучаў дэвіз свята. А таму і ўвогуле кірмаш у Івянцы атрымаў назву Творчы. Акрамя спеваў, гульняў, танцаў, тут можна было даведацца пра сваё паходжанне ды навучыцца складаць радавод. А яшчэ — зазірнуць у будучыню з дапамогай варажбітак, прадэманстраваць уласную дужасць ва ўздыманні гір і нават… знайсці сабе жонку на Кірмашы вяселляў і новых знаёмстваў.
А яшчэ ўсіх запрашалі паўдзельнічаць у дэгустацыі цукерак. Каб трапіць на гэты своеасаблівы кірмаш, мы набылі спецыяльныя квіткі, пачакалі сваёй чаргі. І гэта таго каштавала. Цукерак я паспрабавала шмат: ад традыцыйных “Каровак”, што вырабляюцца на мясцовым кандытарскім прадпрыемстве “Івкон” больш за 40 гадоў, да “Салодкай энцыклапедыі”: там пад фанцікам можна знайсці цікавую інфармацыю пра 40 аб’ектаў сусветнай культурнай спадчыны, кшталту Мірскага замку. “А ўлетку ў Івянцы і Цукеркавы фэст праходзіў”, — з гонарам паведаміла дзяўчына, якая прэзентавала прысмакі. Дзіўлюся: “Гэта колькі ж цукерак трэба?!” “Зашмат цукерак не бывае”, — усміхаецца яна ў адказ.
Дарэчы, Івянецкі Творчы кірмаш арганізатары абяцаюць зрабіць традыцыйным — як і Цукеркавы фэст, у якога ўжо шмат прыхільнікаў.

Яня Пакроўская

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прыгожае мястэчка Івянец, вядомае яшчэ з XIV стагоддзя, мае даўнюю кірмашовую традыцыю: дазвол на правядзенне таргоў яно атрымала ў 1893 годзе. Сёлета Івянецкі музей...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика