Свой голас. 21.by

Свой голас

04.11.2010 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пад час перапісу насельніцтва, які праходзіў нядаўна ў Расіі, актывісты беларускай суполкі з Цюмені арганізавалі мерапрыемства "Я, ты, ён, яна — разам цэлая краіна"
Прывітанне з Цюмені!Гледачы мелі ўнікальную магчымасць пазнаёміцца з беларускай культурай, звычаямі і традыцыямі, мовай. А яшчэ пераканацца, што далучацца да традыцый цікава не толькі людзям старэйшага пакалення, але і дзецям, моладзі. Імпрэзу ладзілі супрацоўнікі аддзела беларускай культуры Палаца культуры "Будаўнік", абласной дзіцячай бібліятэкі і актывісты нацыянальна-культурнай аўтаноміі "Беларусь".
Спачатку вядучыя расказалі пра поўную прыгод гісторыю беларусаў-перасяленцаў у Цюменскай вобласці: некаторыя з іх ішлі ў Сібір у пошуках сваёй зямлі і лепшай долі яшчэ ў ХІХ стагоддзі сваім ходам, таму іх называлі "самаходы". Некаторыя ўдзельнікі сустрэчы ўпершыню даведаліся пра знакамітага суайчынніка, беларускага першадрукара Францыска Скарыну і нават пабачылі Біблію 1519 года, арыгінал якой захоўваецца ў запасніках Цюменскага абласнога краязнаўчага музея. Макет яе выкананала Л. Татарынцава. Яшчэ адна беларуска, Алеся Азарэнка, цікава расказвала пра беларускія ручнікі, патаемныя значэнні розных узораў. У прыклад пры гэтым Алеся брала работы сваёй маці-майстрыхі Надзеі Якаўлеўны, ураджэнкі Смаргоні, якая спецыяльна вывучала традыцыйную беларускую вышыўку і стварыла прыгожую серыю сямейных ручнікоў на розныя выпадкі жыцця.
Вядучыя расказвалі таксама школьнікам пра тэатралізаваныя пастаноўкі, абрадавыя дзеянні, пра тое, як цікава праходзілі раней у Беларусі вячоркі, пра мудрыя паданні і быліны беларускага народа. І запрасілі ўсіх жадаючых часцей прыходзіць у беларускую суполку, каб паўдзельнічаць у святах, якія тут ладзяцца.
На тэрыторыі Цюменскай вобласці пражываюць людзі больш чым 140 нацыянальнасцяў. Мы гаварылі, што варта з павагай ставіцца да спадчыны продкаў. Сёння ж многія сем’і па сваім складзе шматнацыянальныя, але дзеці часам і не задумваюцца, што нясуць у сабе адметныя гены таго ці іншага народа. Было б добра, каб моладзь гэтак жа, як і мы, цікавілася гісторыяй сваёй сям'і, жадала больш пра яе даведацца. Гучалі ў зале і прыгожыя беларускія песні, вершы.

Уладзіслаў Татарынцаў,
г. Цюмень

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пад час перапісу насельніцтва, які праходзіў нядаўна ў Расіі, актывісты беларускай суполкі з Цюмені арганізавалі мерапрыемства "Я, ты, ён, яна — разам цэлая краіна"
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика