Анекдоты ад Кустурыцы
10.11.2010 18:05
—
Новости Культуры
|
10 лістапада Эмір Кустурыца сустракаўся са студэнтамі й выкладчыкамі Акадэміі мастацтваў. Слынны рэжысёр адказаў на пытанні і распавёў показкі, што раскрываюць яго погляд на жыццё й кіно. У дзяцінстве Кустурыца жыў у Сараеве. У іх пад’ездзе ў ліфце ўвесь час выкручвалі лямпачкі. Матуля Эміра вельмі абуралася. Нарэшце, яна сама купіла лямпачку і ўкруціла яе ў ліфце. А каб лямпачку не скралі, абгарнула яе цернем. «У нас быў адзіны пад’езд, дзе не выкруцілі лямпачку, — хваліўся Эмір Кустурыца. — Хаця я і спрабаваў». «Трэба ісці да сваёй мэты»,— падсумоўвае рэжысёр. Другая гісторая пра каханне і любоў да кіно. Калі Кустурыца вучыўся ў Празе, у Сараеве была дзяўчына, у якую рэжысёр закахаўся. Але ў Прагу прывезлі культавы «Амаркорд» Федэрыка Феліні. Толькі Кустурыца вырашыў паехаць да дзяўчыны і прагляд прапусціць: «Мо стужка застанецца ў Празе яшчэ на колькі дзён». У Сараеве дзяўчыны не было, з’ехала на адпачынак у горы. Кустурыца вярнуўся ў Прагу — і акурат праз тры гадзіны зноў паказвалі «Амаркорд». Эмір быў першым, хто прыйшоў у залу. Але на першых кадрах стомлены падарожнік заснуў. На наступныя выходныя Эмір зноў паехаў у Сараева — і ізноў не сустрэўся з дзяўчынай. Па вяртанні паказвалі «Амаркорд». І зноў Кустурыца праспаў усю карціну. Гісторыя паўтарылася і на трэці раз. Пасля чаго «Амаркорд» з Прагі звезлі. Скончыўшы кінаакадэмію, Кустурыца гуляў па Сараеве з сваёй дзяўчынай. У горадзе паказвалі «Амаркорд». — Ты бачыў гэтую стужку? — запыталася дзяўчына маладога рэжысёра. — Так — схлусіў ён. Прызнацца ў адваротным — усё роўна, што мастаку сказаць, што не бачыў карцінаў Мікеланджэла. — Ну, дык пойдзем яшчэ паглядзім. «Паміж жыццём і мастацтвам абірайце мастацтва,»— раіць Кустурыца. Падзяліцца навіной:
Занатаваў Андрэй Расінскі Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На сустрэчы з студэнтамі Акадэміі мастацтваў балканскі рэжысёр расказаў показкі пра жыццё і мастацтва.
|
|