Фільм «Белсата» адзначылі на «Лістападзе». 21.by

Фільм «Белсата» адзначылі на «Лістападзе»

12.11.2010 16:54 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Журы ўручыла спецыяльныя прызы кінафестывалю.

Беларуска-польская стужка «Днюка» Андрэя Куцілы і Аляксандра Налівайкі, знятая для тэлеканала «Белсат», была адзначана адразу ў дзвюх намінацыях. Яна стала лепшай дакументальнай карцінай па меркаванні кінакрытыкаў і кінаведаў, а таксама ёй уручылі спецпрэмію Беларускага саюза кінематаграфістаў.

Кінакрытыкамі як лепшая мастацкая стужка была адзначана карціна «Прагульшчыкі» Лявана Кагуашвілі (Грузія).

Спецыяльны прыз выканаўчага камітэта СНД «Кіно без межаў» уручылі кіргізскаму рэжысёру Актану Арым Кубату за фільм «Выкрадальнік святла».

Асобны прыз МДТРК «Мір» «Мова кіно — мова паразумення» атрымаў грузінскі рэжысёр Раланд Барашвілі за «Прыстанак».

Спецпрэміі ад Беларускага саюза кінематаграфістаў атрымалі таксама стваральнікі фільмаў «У выпадку разгерметызацыі» Сара Мун Хау (Бельгія) і «Заварвай гарбату» Вольга Кароткая (Расія-Вялікабрытанія).

Спецыяльны прыз ад «Белтэлекаму» атрымала мастацкая стужка «Брат» венесуэльскага рэжысёра Марсэля Раскіна.

Уладальнікі галоўных прызоў «Лістапада» будуць агучаны сёння ўвечары на ўрачыстым закрыцці кінафестывалю.
Падзяліцца навіной: 
КМ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Журы ўручыла спецыяльныя прызы кінафестывалю.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика