Расійскі кінакрытык: «Масакра» — карціна забаўная». 21.by

Расійскі кінакрытык: «Масакра» — карціна забаўная»

16.11.2010 16:55 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дырэктар праграм Маскоўскага міжнароднага кінафестывалю, прафесар Кірыл Разлогаў лічыць беларускую стужку цікавай.

— «Масакра» — карціна забаўная, зробленая, безумоўна, таленавітымі людзьмі ў рэчышчы досыць характэрнай разнавіднасці жанру фільмаў жахаў, якія ў Беларусі былі прадстаўлены карцінай Валерыя Рубінчыка «Дзікае паляванне караля Стаха», — адзначыў расійскі прафесар. — А яшчэ раней, у 1920-х гг., фільмам Канстанціна Эгерта «Мядзведжае вяселле» па сцэнары Анатоля Луначарскага. У «Масакры» цікавыя акцёрскія працы, вынаходлівая рэжысура. Хоць, безумоўна,

карціна перагружана і не ўва ўсім дацягнута да таго, на што яна магла б прэтэндаваць.

Але ўсё адно, гэта цікавае сведчанне таго, што беларускае кіно жыве і працягвае развівацца ў тым ліку і ў неартадаксальных кірунках. У фільме даволі шмат унутраных алюзій, якія, напэўна, за межамі Беларусі не чытаюцца. І якія, можа быць, для экспарту варта падкрэсліць. Саламяная архітэктура Артура Клінава вельмі добрая. Наогул, выяўленчае рашэнне ў фільме цікавае, жывапісныя працы таксама. Яны ствараюць дух такога напаўаматарскага дылетантызму, які ў дадзеным выпадку наўмысны, я думаю. Таму што калі б гэта было зроблена ў акадэмічным духу, гэта было значна менш цікава.

Фільм беларускага рэжысёра «Масакра» выйшаў сёлета. А на шырокім экране з’явіўся толькі на мінулым тыдні.


Падзяліцца навіной: 
КМ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дырэктар праграм Маскоўскага міжнароднага кінафестывалю Кірыл Разлогаў лічыць беларускую стужку цікавай.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика