Адзіны ў свеце фільм пра Геніюш будзе паказаны ў Гродне
22.11.2010 21:12
—
Новости Культуры
|
Фільм «Няскораная» зняты тэлеканалам «Белсат» да Фільм «Няскораная» пра тое, чаму краіна, якой таленавіты чалавек прысвяціў жыццё, дзеля якой тварыў і пакутаваў, сарамліва адсланяецца ад яго? Чаму Ларысе Геніюш не знайшлося месца ў нацыянальнай літаратуры? Чаму ейны драматычны лёс дагэтуль не дачакаўся гістарычнага даследавання? Чаму сталася немагчымаю рэабілітацыя жанчыны, віна якой — усяго толькі адданая любоў да Айчыны? Чалавек у жорнах эпохі. Чалавек, якога Радзіма не ратавала нідзе і ніколі. Фільм зняты з выкарыстаннем тэхнікі інсцэнізацыі: маладую Ларысу Геніюш у Зэльве і Празе грае акторка. Стужка багатая рэдкімі здымкамі і дакументамі, пры яе стварэнні выкарыстоўваліся ўнікальныя кадры кінахронікі, якія паказваюць Ларысу Геніюш, і аўдыёзапісы, на якіх паэтка чытае свае вершы. У фільме розныя людзі дзеляцца ўспамінамі пра таленавітую суайчынніцу. Гэта і Уладзімір Арлоў, Аляксей Пяткевіч, Міхась Чарняўскі, Данута Бічэль, і землякі паэткі, ейны ўнук ды іншыя. Пасля прагляду фільма адбудзецца прэзентацыя двухтомніка «Ларыса Геніюш», якія пабачылі свет сёлета, а таксама альманаха «Асоба і час».У прэзентацыі возьмуць удзел вядомыя гарадзенскія творцы. Пачатак паказу — серада, 24 лістапада, 18.30па адрасе: Гродна, Будзённага Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фільм «Няскораная» зняты тэлеканалам «Белсат» да 100-х угодкаў нараджэння вялікай беларускі. У прэм’ерным у нашым годзе паказе возьме ўдзел... |
|