На канцэрце Усебеларускага сходу Анжаліка Агурбаш выканала песню Някляева
08.12.2010 17:09
—
Новости Культуры
|
Песня Уладзіміра Някляева «Белае віно і чырвонае» у выкананні Анжалікі Агурбаш стала фінальным акордам IV усебеларускага сходу. Някляеў такі прарваўся на сход! — Адно магу сказаць: «Малайчына, Ліка!» — пахваліў Уладзімір Някляеў Анжаліку Агурбаш. Як сказаў кандыдат у прэзідэнты, ён нават не сумняваецца, што выбар спявачкі на гэтую песню для такога мерапрыемстве быў цалкам свядомы.— У «несвядомасць» тут не згуляеш. Яна — дзяўчынка дарослая. Паводле Някляева, у гэтай песні можна знайсці і схаваны сэнс: белыя і чырвоныя колеры заўсёды былі асаблівасцю беларускіх нацыянальных сімвалаў. — У песні спяваецца: «Белае віно і чырвонае — кожнаму сваё», — нагадаў Някляеў.Як вядома, гэтую песню Анжаліка Агурбаш выконвае ўжо 17 гадоў. З яе яна пачынала сваю кар’еру яшчэ ў «Верасах». Ці быў выбар на кампазіцыю Уладзіміра Някляева выпадкова ці ж гэта быў свядомы крок спявачкі, у самой Анжалікі Агурбаш высветліць не ўдалося. А Уладзіміра Някляева можна толькі павіншаваць: нягледзячы на ўсе перашкоды, яму ўсё такі атрымалася прарвацца на Усебеларускі сход. — Цяпер я магу смела сказаць, што я быў там і выступіў, — сказаў на заканчэнне кандыдат. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Белае віно і чырвонае — кожнаму сваё».
|
|