Уладзімір Савіч зноў абраны старшынёй Беларускага саюза мастакоў
16.12.2010 10:13
—
Новости Культуры
|
Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Уладзімір Савіч паўторна абраны старшынёй Беларускага саюза мастакоў. Галасаванне прайшло на XX з’ездзе БСМ, які вечарам 15 снежня завяршыў сваю працу ў Мінску, паведаміў БелаПАН намеснік старшыні творчага аб’яднання па выставачнай дзейнасці Сяргей Цімохаў. Галасы 216 дэлегатаў з’езда падчас выбараў старшыні саюза размеркаваліся наступным чынам: за Уладзіміра Савіча пададзена 162 галасы, за Аляксандра Дранца — 29, за Генадзя Буралкіна — 21, за Сяргея Крыштаповіча — 4. Першым намеснікам старшыні БСМ застаўся Рыгор Сітніца. Сярод галоўных кірункаў працы кіраўніцтва творчага аб’яднання на найбліжэйшыя тры гады Цімохаў назваў развіццё выставачнай дзейнасці, павышэнне якасці экспазіцый і дэманстрацыйных плошчаў, якія павінны адпавядаць агульнапрынятым стандартам, пашырэнне міжнароднага супрацоўніцтва, умацаванне эканамічнага становішча БСІ з дапамогай развіцця яго вытворчай базы, а таксама кансалідацыю намаганняў членаў саюза па абароне творчых інтарэсаў і дабрабыту мастакоў. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Уладзімір Савіч паўторна абраны...
|
|