Жывая музыка і гул матораў. 21.by

Жывая музыка і гул матораў

23.12.2010 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Мінскага аўтазавода, з канвеераў якога сыходзяць вядомыя па ўсім свеце грузавікі, самазвалы, аўтобусы і цягачы, даўно ёсць і ўласны камерны аркестр
Бліжэй да людзей — дэвіз музыкантаў “Рычаркара”“Такога адметнага гурта няма нават у “Форда”, — упэўнены Міхаіл Панес, інжынер, а яшчэ музыка-аматар, прадзюсар і нязменны стараста музычнага гурта пад назвай “Рычаркар”. Артысты ахвотна выступаюць на фэстах і ў клубах, на плошчах і ў вытворчых цэхах, на выставах і прэзентацыях. “Прыгожая музыка ўсюды творыць цуды! — сцвярджае скрыпачка Ірына Бутэнка, выкладчыца 12-й мінскай музычнай школы, якая даўно выступае ў складзе аркестра. — Добрыя мелодыі не проста карысныя для здароўя кожнага з нас. Музыка — гэта і самы блізкі шлях да сэрца, выдатны спосаб пазнаёміцца, пасябраваць з новымі людзьмі”.
Вось і гэтай восенню, у кастрычніку, на прэзентацыі аўтобусаў з брэндам “МАЗа” ў горадзе Ярцава Смаленскай вобласці чуваць быў не толькі гул матораў, але і прыгожая жывая музыка “Рычаркара”. Шматлікія гледачы слухалі ў ярцаўскім Палацы культуры творы Штраўса, Кальмана, Козіна, Пьяцолы. Завяршала канцэрт унікальная кампазіцыя “Белая Русь” кампазітара Уладзіміра Ткачэнкі, які працаваў з Уладзімірам Мулявіным у ансамблі “Песняры”.
Гісторыя “Рычаркара” пачыналася ў 1967-м, калі пры мінскім Палацы культуры прафсаюзаў утварыўся ансамбль скрыпачоў — з музыкантаў-аматараў, людзей розных прафесій. Першым кіраўніком і душой гурта быў Барыс Моткін. Ён тады працаваў у Рэспубліканскай школе-інтэрнаце па музыцы і выяўленчым мастацтве (цяпер — Беларускі каледж мастацтваў імя Івана Ахрэмчыка) і вучыў адораных дзяцей. А ў Палацы Барыс Саламонавіч вучыў іграць усіх, хто да яго прыходзіў: лекараў, рабочых, інжынераў, школьнікаў, навукоўцаў... Між іншым, прайшоўшы “школу Моткіна”, многія з іх сталі прафесійнымі музыкантамі, выкладчыкамі музыкі, але і цяпер у вольны час іграюць у “Рычаркары”. У 81-м ансамбль быў рэарганізаваны ў камерны аркестр, сёння заслужаны калектыў Беларусі працуе пры Палацы культуры МАЗа.
Што да назвы гурта, то “Рычаркар” у перакладзе з італьянскай азначае “пошук” і выклікае асацыяцыю з англійскім car — аўтамабіль. Мастацкі кіраўнік і дырыжор калектыву, выкладчык Беларускага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Сяргей Бурак скіроўвае музыкаў на пастаянны пошук. “Тэхніка “МАЗа” для мяне асацыюецца з свабодай, дабрабытам, гэта брэнд славы і гонару Беларусі, — разважае М. Панес. — І мы не адстаем ад завадчан”.

Іна Ганчаровіч

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мінскага аўтазавода, з канвеераў якога сыходзяць вядомыя па ўсім свеце грузавікі, самазвалы, аўтобусы і цягачы, даўно ёсць і ўласны камерны аркестр
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика