Родная мова душу грэе
23.12.2010
—
Новости Культуры
|
Дваццацігадовы юбілей “Бацькаўшчыны” адзначылі ў Рэспубліканскім цэнтры нацыянальных культур
Грамадская арганізацыя, створаная незадоўга да абвяшчэння незалежнасці Беларусі, на чале якой на пачатку стаяў народны пісьменнік Васіль Быкаў, і цяпер аб’ядноўвае суполкі беларусаў больш чым з 25 краін. На святочную вечарыну ў Рэспубліканскі цэнтры нацыянальных культур прыйшлі сябры Згуртавання, грамадскія дзеячы краіны, прадстаўнікі пасольстваў і міністэрстваў, беларускіх суполак з Украіны, Польшчы, Расіі, Эстоніі, Літвы. Выступаючы на ўрачыстасці, міністр культуры Беларусі Павел Латушка адзначыў, што фактычна “Бацькаўшчына” працягвае справу Караткевіча: вучыць беларусаў шанаваць сваю зямлю і мову. “Гэта свята ваша, але гэта і наша свята, бо нельга дзяліць беларусаў у Беларусі і ў замежжы, — адзначыў П. Латушка. — Пад адным і тым жа небам мы нарадзіліся, па адной і той жа зямлі хадзілі, мы гаворым на адной мове, можа, гэта не заўжды беларуская мова, але мы разумеем адзін аднаго. Нас сапраўды аб’ядноўвае Бацькаўшчына”. Міністр паабяцаў, што падтрымка беларусаў замежжа будзе ўзмацняцца. У наступным годзе будзе прынята праграма “Беларусы ў свеце”, плануецца правядзенне Фестывалю беларусаў замежжа, будзе заснаваны Інстытут культуры Беларусі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дваццацігадовы юбілей “Бацькаўшчыны” адзначылі ў Рэспубліканскім цэнтры нацыянальных культур
|
|