“Нерон” пасяліўся ў Бабруйску. 21.by

“Нерон” пасяліўся ў Бабруйску

23.12.2010 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На сцэне Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі імя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча апошні рымскі імператар жыве ў альтэрнатыўнай рэальнасці
Ролю Нерона іграе Яўген РакіцкіЯшчэ ў 90-я гады Юрый Сохар пабачыў у Маскве спектакль “Тэатр часоў Нерона і Сэнэкі”. Ролю крывавага Нерона там выконваў вядомы акцёр Армэн Джыгарханян. “Я арганічна не прыняў той спектакль, — успамінае ён. — Ну ніяк не мог паверыць, што чалавек быў такім паталагічным злодзеем. Думаю, калі і мог такім стаць, то хіба ў сілу неспрыяльных жыццёвых абставінаў. Кепскімі ж не нараджаюцца — толькі становяцца. І тады ў мяне ўзнікла вялікае жаданне абараніць Нерона, заглянуць яму ў душу. Бо ён, як вядома, быў і спявак, і паэт — творчы чалавек”.
Дарэчы, жаданне абараніць слабага, пакрыўджанага, абылганага Юрый Сохар, прафесар і ганаровы доктар пражскага Карлавага ўніверсітэта, лічыць вельмі істотнай рысай, галоўным стрыжнем культурнага чалавека. Ён сам гадаваўся сіратой: нарадзіўся ва Украіне восенню 43-га, а бацька па-геройску загінуў 8 сакавіка 44-га на фронце, паўтарыўшы по-дзвіг Аляксандра Матросава. Пазней сын знайшоў роднае імя на абеліску ля вёскі Варвараўка Кіраваградскай вобласці і нават на Паклоннай гары ў Маскве. Трапіўшы служыць у Беларусь, Юрый Максімавіч адчуў: беларусы вельмі блізкія яму па натуры. Тут і пусціў карані. Вучыўся на акцёра, працаваў у Купалаўскім тэатры, потым заняўся мастацтвазнаўствам, драматургіяй. Ганарыцца, што некаторы час працаваў намеснікам старшыні прэзідыума Саюза тэатральных дзеячаў, які ўзначальвала на пачатку 70-х знакамітая артыстка Ларыса Александроўская.
Магчымасць “заглянуць у душу” імператара ў Юрыя Сохара з’явілася не адразу. Ён доўга працаваў загадчыкам кафедры ў Беларускім інстытуце культуры, а з сярэдзіны 90-х беларускага прафесара запрасілі выкладаць гісторыю сусветнай культуры ў Чэхію, у Карлавым універсітэце. Толькі на пенсіі з’явілася больш часу на творчасць. Ён піша кнігі, п’есы. “Нерон” — гэта ўжо 12-я п’еса драматурга. А паставіў спектакль у жанры альтэрнатыўнай рэальнасці галоўны рэжысёр тэатра Максім Сохар, сын драматурга.

Іван Ждановіч

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На сцэне Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі імя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча апошні рымскі імператар жыве ў альтэрнатыўнай рэальнасці
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика