У Беластоку прэзентавалі кнігу пра беларускую кухню
28.12.2010 00:00
—
Новости Культуры
|
Памяці продкаў, дабрабыту сучаснікаў, шчасцю нашчадкаў — такія словы чытаем на першай старонцы кнігі «Беларуская кухня. Моц смаку» аўтарства Юрыя Качука. Прыгожа ілюстраванае выданне змяшчае шматлікія рэцэпты, якія аўтар, што жыве ў Зэльве, крапатліва збіраў шмат гадоў як у родным мястэчку, так і Як адзначае Юры Качук, каб прыгатаваць сапраўдную беларускую страву, трэба не толькі мець адпаведны настрой, але і думаць — Калі думаеш Я люблю, калі і жонка на кухні дапамагае, я без памочнікаў не магу абыйсціся, каму ж даверыць цыбулю рэзаць… Пасля прэзентацыі выдання, якое адбывалася ў Беластоцкай кнігарні «Акцэнт», аўтар прапанаваў усім удзельнікам імпрэзы пачастунак — уласна прыгатаваны селядзец. Варта адзначыць, што сродкі, атрыманыя ад распаўсюджвання кнігі «Беларуская кухня. Моц смаку», будуць выкарыстоўвацца дзеля ўпарадкавання месцаў масавых рэпрэсій у Курапатах.Кніга выйшла ў Беластоку, у выдавецтве «Ортдрук». Гэта ўжо другое выданне аўтара, прысвечанае кулінарыі. Першае — «Традыцыйныя стравы Гродзеншчыны і Беласточчыны» выйшла ў суаўтарстве з аніматарам культуры Янінай Чыжэўскай. Падзяліцца навіной:
Паводле ЗБС «Бацькаўшчына» і радыё «Рацыя&raqu Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэта «Моц смаку» аўтарства Юрыя Качука. |
|