Вершы Барадуліна ў «СБ. Беларусь Сегодня». 21.by

Вершы Барадуліна ў «СБ. Беларусь Сегодня»

04.01.2011 00:00 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Да газеты «СБ. Беларусь Сегодня» пачаў выходзіць двухмоўны літаратурны дадатак «СБ. Літара».

Публікацыяй вершаў Рыгора Барадуліна адкрываецца «анталогія паэзіі 1960-х». У нумары таксама — вершы Вікі Трэнас, проза Янкі Сіпакова, літнавіны, інтэрв’ю, кніжны агляд.

Такая спрошчаная версія літаратурнага часопіса на шаснаццаці старонках.

Выходзіць ён будзе раз на месяц. Першы нумар уклала Людміла Рублеўская.

Цяпер у краіне назіраецца бум на літвыданні. Пачаў выходзіць расійскамоўны часопіс «Белая вежа», які выдае Саюз пісьменнікаў саюзнай дзяржавы. У газеце «Літаратура і Мастацтва» з’явіўся двухмоўны дадатак «Кніжны свет». А на гэты год запланаваны выхад трохмоўнага літаратурнага часопіса, які будзе друкавацца адразу па-беларуску, па-расійску, па-ўкраінску. Выданне яго рыхтуецца з прыватнай ініцыятывы.

Падзяліцца навіной: 
КМ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да газеты «СБ. Беларусь Сегодня» пачаў выходзіць двухмоўны літаратурны дадатак.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика