«Рок-каранацыя-2010» адбудзецца 18 лютага ў сталічнай к/з «Мінск». Сайт «Тузін Гітоў» паведамляе, што пройдзе яна ў змененым фармаце: выбіраць лепшых не будуць, а адбудзецца гала-канцэрт. Звязана гэта з 15-годдзем узнагароды.
Ужо вядома, што выступяць гурты Neuro Dubel, «Крама», N.R.M., «Без білета», Drum Ecstasy, «Палац», Kriwi, Rasta, «Сузор’е».