Адкрыйце для сябе невядомую Беларусь. Правільна адказаўшы на пытанні, вы зможаце адправіцца ў падарожжа па гістарычных мясцінах роднай краіны
15.01.2011
—
Новости Культуры
|
![]() І вось, сябры, мы дайшлі з вамі да апошняга тура нашай віктарыны. Засталося адказаць на пытанні па Мінскай вобласці і чакаць фіналу. Нагадаем, па выніках усіх тураў (усе адказы будуць друкавацца на старонках газеты) тры шчасліўчыкі адправяцца ў цікавую экскурсію па Беларусі. Такі падарунак для чытачоў “Народнай газеты” падрыхтаваў наш афіцыйны спонсар турагенцтва “Виаполь”. Віктарына падыходзіць да фінішу, але наша з вамі падарожжа па любай краіне працягваецца. Ужо ў наступных нумарах “НГ” чытайце новыя матэрыялы пра незвычайныя цуды нашай Радзімы. Будзем адкрываць невядомую Беларусь разам! Па старонках “Сямі цудаў”. Мінская вобласць Што за цуд такі — вагой каля 400 мільёнаў тон, але ні дакрануцца да яго, ні ўбачыць яго нельга, затое следам ад яго карыстаюцца тысячы турыстаў? Якое возера і за што называюць залатым? Чаму тое золата нельга дастаць з азёрнага дна? У якім музеі можна выпіць кавы і паслухаць французскія мелодыі? Якому знакамітаму беларусу ён прысвечаны?Адказы прысылайце на адрас: 220013, г.Мінск, вул.Б.Хмяльніцкага, 10а, “Народная газета” з пазнакай “Па старонках “Сямі цудаў”. Нагадваем:адказы прымаюцца на працягу двух тыдняў пасля публікацыі пытанняў тура. Адказы на пытанні па Гомельскай вобласці (Правільныя адказы мы цытуем з самых грунтоўных і цікавых вашых допісаў.) 1. Якія “залатыя валасы”, што і нюхаць небяспечна, і ў іншае месца перанесці немагчыма, можна ўбачыць на Палессі? Адкуль яны з’явіліся на Беларусі — па леген-дзе і ў сапраўднасці? 2. Дзе знаходзіцца будынак, які не патрабуе абагрэву нават у лютыя маразы? Які знакаміты Іаан нарадзіўся ў сям’і яго “гаспадара”? 3. У Італіі — Ватыкан, а ў Беларусі — ...? Назавіце населены пункт, які быў абвешчаны рэспублікай. Каму прыйшла такая ідэя? Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
І вось, сябры, мы дайшлі з вамі да апошняга тура нашай віктарыны.
|
|