Віртуальнае падарожжа... па родных мясцінах
22.01.2011
—
Новости Культуры
|
![]() Стаўбцоўскія гімназісты галасуюць за святыні. Сябры, вы яшчэ маеце шанц зрабіць цуд вашага раёна здабыткам рэспублікі. Першы рэгіянальны тур галасавання на сайце нашай газеты www.ng.by працягнецца яшчэ тыдзень — да канца студзеня. Заахвочвайце паўдзельнічаць у ім сваіх сяброў, бацькоў, настаўнікаў і вучняў. Навучэнцы Стаўбцоўскай гімназіі, напрыклад, ужо зрабілі свой выбар, здзейсніўшы разам з карэспандэнтам “НГ” завочнае падарожжа па радзіме Коласа і “жалезнага” Фелікса. Пакуль вучні 9 “Б” загружалі інтэрнэт-старонку “Народнай газеты”, я па-цікавілася, якія беларускія аб’екты яны прапанавалі б наведаць турыстам.— Замкі ў Нясвіжы і Міры, Сафійскі сабор, Гро-дзенскі фарны касцёл і Барысаглебскую царкву, — без перабою называлі дзяўчаты цуды беларускай архітэктуры. — А яшчэ царкву Святой Ганны ў нашых Стоўбцах, — далучыўся да абмеркавання Ілля Суднік.— Мы сапраўды павінны больш папулярызаваць родныя аб’екты, якія знаходзяцца ў нашым горадзе і раёне. — Тым больш што іх такое мноства! — падтрымала аднакласніка Крысціна Шульева. — Узяць хоць бы нашу гімназію, якой сёлета спаўняецца 102 гады. Гэта найстарэйшая навучальная ўстанова Стаўбцоўшчыны!Адзін за адным рабяты націскалі на віртуальнае акенца “Сем цудаў Беларусі” і шукалі радок са знаёмай назвай — Стаўбцоўскі раён. Цяпер ад іх патрабавалася толькі ацаніць прадстаўленыя цуды па сямібальнай шкале. — Коласаўскія мясціны — ці не самае папулярнае месца на нашай Стаўбцоўшчыне, — пракаментавала адзін з цудаў Паліна Сікорская. — Пісьменнік нарадзіўся ў Акінчыцах, але паколькі яго бацька працаваў лесніком, то сям’я часта пераязджала. Таму ў Стаўбцоўскім раёне сляды вялікага пісьменніка можна знайсці паўсюль. У Коласаўскі заказнік увахо-дзяць Ласток, Альбуць, Акінчыцы і Смольня, дзе працуе галоўны музей беларускага песняра. Цікава паглядзець на рэчы Коласа, якія захаваліся да нашага часу. Такое адчуванне, быццам класік толькі-толькі быў побач і адлучыўся на хвіліну.— Буду галасаваць менавіта за гэты аб’ект, — прызналася Таня Шчорс. — Колас — вялікі пісьменнік, якім ганарыцца не толькі Стаўбцоўшчына, але і ўся Беларусь. Акрамя таго, коласаўскія мясціны здзіўляюць сваёй маляўнічасцю: у заказніку растуць пышныя ліпы, пасаджаныя класікам сто гадоў таму. А якія там драўляныя скульптуры! Усе героі — з твораў пісьменніка.А Крысціна Шульева найвышэйшы бал паставіла вёсцы Новы Свержань — гэта яе малая радзіма.— У цэнтры вёскі знаходзяцца дзве жамчужыны: барочная Успенская царква, пабудаваная ў сярэдзіне XVIII стагоддзя, калісьці яе акружалі вялізныя ліпы і клёны, а таксама Петрапаўлаўскі касцёл, якія адносіцца да эпохі Рэнесансу. Я наведваю яго амаль штонядзелю. Новы Свержань — прыгожае і святое месца. Многія вучні прагаласавалі за яшчэ адну святыню раёна — стаўбцоўскую Святаанненскую царкву.— Яна блакітная, як неба, з залатымі купаламі, якія аж свецяцца пад летнім сонцам, — расказвае Паліна Сікорская. — І размяшчаецца ў прыгожым месцы — на ўзвышшы. Нямногія нават з жыхароў Стаўбцоўшчыны ведаюць, што царква ніколі не зачынялася, нават у ваенныя часы. Але дзякуючы праекту “Народнай газеты”, думаецца, пазнаваць свае раёны і Беларусь стане прасцей.Да таго ж раённая стаўбцоўская газета “Прамень” па прапанове калег з “НГ” арганізавала на старонках свой краязнаўчы праект — “7 цудаў нашай Стаўбцоўшчыны”. Яго мэта — расказаць пра як мага больш мясцовых цудаў. “Няхай іх набярэцца сем разоў па сем ці больш. Гэта будзе на карысць і нам, і нашчадкам, захавальнікам спадчыны”, — лічаць стаўбцоўскія журналісты.Гімназісты паказалі сябе людзьмі зацікаўленымі і эрудыраванымі. Але і для іх праект “Сем цудаў Беларусі” адкрыў шмат незвычайных фактаў.— Аказалася, нам яшчэ пазнаваць і пазнаваць свой родны край! Наведаць гатычны касцёл у Рубяжэвічах, пакупацца ў старажытным возеры Кромань, — складалі планы вучні 9 “Б”. І чамусьці верылася: яны абавязкова іх ажыццявяць. А вы, паважаныя чытачы, ужо ведаеце, у якое падарожжа адправіцеся ў наступны раз? Калі не, адкрывайце старонку www.ng.by — знаёмцеся, галасуйце, падарожнічайце! Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Стаўбцоўскія гімназісты галасуюць за святыні. Сябры, вы яшчэ маеце шанц зрабіць цуд вашага раёна здабыткам рэспублікі. Першы рэгіянальны тур галасавання на сайце...
|
|