Адкрыйце для сябе невядомую Беларусь. Да доўгачаканага моманту засталося зусім нічога. 21.by

Адкрыйце для сябе невядомую Беларусь. Да доўгачаканага моманту засталося зусім нічога

29.01.2011 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 Адкрыйце для сябе невядомую Беларусь.
Да доўгачаканага моманту засталося зусім нічога.

Ужо ў наступную суботу, дарагія сябры, мы апублікуем адказы апошняга тура, а яшчэ праз тыдзень аб’явім тых шчасліўчыкаў, якія адправяцца ў падарожжа па дзівосных мясцінах нашай любай Радзімы. Менавіта такі падарунак падрыхтаваў для пераможцы віктарыны наш афіцыйны спонсар — тураператар “Виаполь”. А пакуль што звярайце адказы на пытанні па Магілёўскай вобласці і чакайце вынікаў. Поспехаў вам!

Па старонках “Сямі цудаў”. Адказы на пытанні па Магілёўскай вобласці

(Адказы друкуюцца з вашых самых грунтоўных допісаў)

1. У якім беларускім горадзе можна трапіць адразу ў дзве еўрапейскія сталіцы? Чым тлумачыцца гэты цуд?“Жадаеце трапіць у Парыж або Лондан? Тады вам у Мсціслаў! “Лонданам” мясцовыя жыхары называюць будынак былой земскай управы, а “Парыж” знаходзіцца зусім побач. Эклектычны будынак назвалі так за незвычайна багаты  дэкор. Будынкі размяшчаюцца на вуліцы Пралетарскай. Гісторыкі сцвярджаюць, што ў ХІХ стагоддзі гэта вуліца  была проста засеяна гасцініцамі і пастаялымі дварамі і звалася Імператарскай. Гасцініцы тыя мелі даволі незвычайныя назвы. На жаль, такія, як Берлін і Арол, да нашых часоў не захаваліся.  Але піцерскі “Эрмітаж” існуе і цяпер. Якраз паміж Парыжам і Лонданам. СПІРЫДОН Алена і Павел, в. Будслаў Мядзельскага раёна

2. У гонар каго і за што дрэвы ў адным з беларускіх паркаў высадзілі ў выглядзе літары? Якая гэта літара?“У Чэрыкаве, каля раённага Дома культуры, знаходзіцца парк адпачынку (бульвар), які здаўна ў народзе называюць Кацярынінскім. У 1787 годзе, у час падарожжа ў паўднёвыя правінцыі Расіі імператрыца Кацярына II наведала Чэрыкаў. Вясной 1852 года ў гонар гэтай па-дзеі ў Чэрыкаве пасадзілі шмат дрэў і кустоў. Прычым ліпы размясцілі ў форме літары “Е” (першая літара імя імператрыцы на рускай мове). Дарэчы, да сённяшняга часу гэтыя ліпы ў парку захаваліся”.КРАКУН Тамара, в. Яечкавічы, Іванаўскі раён

3. Што за цуд такі: колькі яго ні пераносілі, усё роўна вяртаўся на месца? Як мясцовыя жыхары абазначылі тое месца?“Асіповіцкі раён (зямля дулебаў і дрыгавічоў) — адзін з самых маляўнічых і цікавых у гістарычным плане куткоў Беларусі. Шэсцьдзясят працэнтаў раёна займаюць лясы. У лесе паміж Асіповічамі, пасёлкам Татарка і вёскай Карытнае каля крыніцы ёсць запаветная мясціна Прошча, якая знаходзіцца пад нябачным заступніцтвам Багародзіцы. Прошча даруе здароўе тым, хто верыць у цуды і здольны раскаяцца ў непрыстойных учынках. З гэтай мясцінай звязаны наступны цуд. Цуд гэты —  ікона Божай Маці “Жываносная крыніца”. Кажуць, аднойчы двое сляпых з хлопчыкам-павадыром заблукалі ў дрымучым лесе каля вёскі Карытнае. Куды ні пойдуць — вакол толькі дрэвы. Зразумеўшы, што загінуць, упалі старыя на калені і пачалі маліцца. Раптам чуюць: цурчыць побач вада. Нахіліліся яны напіцца, прамылі вочы і сталі відушчымі. Бачаць — на дрэве ікона Маці Божай... Ікону гэту колькі разоў пераносілі ў Карытнянскую царкву, але нейкім цудам яна зноў вярталася да крыніцы. Зразумелі мясцовыя жыхары, што месца гэта святое, і абазначылі яго, пабудаваўшы там  Лясны храм.ЕРМАКОВА Юлія, г.п Лёзна

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ужо ў наступную суботу, дарагія сябры, мы апублікуем адказы апошняга тура, а яшчэ праз тыдзень аб’явім тых шчасліўчыкаў, якія адправяцца ў падарожжа па дзівосных...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика