Дом на плошчы Свабоды. 21.by

Дом на плошчы Свабоды

17.02.2011 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сядзібу XVIII стагоддзя ў цэнтры Мінска адрэстаўруюць для твораў мастацтва
Цяпер у гэтым будунку ідзе рэстаўрацыяГалерэю народнага мастака Беларусі Міхаіла Савіцкага плануюць адкрыць на мінскай плошчы Свабоды ў наступным годзе. Для гэтага выбраны асаблівы будынак — адзін з найстаражытнейшых у гэтым раёне, колішні шляхецкі палац. На жаль, сам майстар ужо не зможа ўдзельнічаць у адкрыцці свайго “палаца мастацтва”. Летась ён памёр. Але пры яго жыцці часовая галерэя была побач — на вуліцы Рэвалюцыйнай, у адноўленых будынках XIX стагоддзя. А ў палацы, дзе размесціцца сталая экспазіцыя, цяпер шчыруюць рабочыя. Тут вядзецца маштабная рэканструкцыя. Будаўнікам трэба ўмацаваць сцены і падмурак старога будынка. Дырэктар камунальнага ўнітарнага прадпрыемства “Мінская спадчына" Павел Шыкунец, які кіруе працэсам, мяркуе, што ўсе работы ў будучай галерэі скончацца ўжо сёлета. Аздабленнем інтэр'ераў спецыялісты зоймуцца ў 2012 годзе.
Цікавая гісторыя будынка. Некалькі год таму там збіраліся размясціць музей гісторыі Мінска. І для гэтага былі пэўныя падставы. Паводле Уладзіміра Дзянісава, галоўнага архівіста Нацыянальнага гістарычнага архіва, дом №15 на плошчы Свабоды вядомы з сярэдзіны XVIII стагоддзя — тады ён упершыню быў згаданы як камяніца графаў Пшаздзецкіх, колішніх уласнікаў Заслаўя. Пазней палац набыў мінскі шляхціц Андрэй Станкевіч, і адкрыў побач адну з першых у горадзе аптэк, цяпер гэта будынак па вуліцы Рэвалюцыйнай, 2. У першай палове XIX стагоддзя дом перайшоў ва ўласнасць Юрыя Кабылінскага, сакратара Мінскага дваранскага дэпутацкага сходу, сябра пісьменніка Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Кабылінскі заснаваў у палацы першы ў горадзе музей. Дарэчы, у кунсткамеры захоўваліся не толькі прадметы беларускай даўніны.
Як пісаў у мемуарах адзін з віленскіх генерал-губернатараў, які наведваў сядзібу, у Кабылінскага ён бачыў нават карту часоў Хрыстафора Калумба. Калекцыя, праўда, пасля смерці ўладальніка трапіла ў Віленскі музей старажытнасцяў, заснаваны братамі Яўстафіем і Канстанцінам Тышкевічамі. І, мабыць, прадметы з першага мінскага музея цяпер трэба шукаць у зборы Нацыянальнага музея Літвы, мяркуе спадар Дзянісаў.
У 20-я гады у колішнім палацы размяшчалася Тэрміналагічная камісія — папярэдніца Інстытута беларускай культуры і Нацыянальнай акадэміі навук.
На жаль, у час рэканструкцыі страчана барочная лесвіца, якая вяла на другі паверх. Па шырокіх сходах пад нізкай столлю яшчэ ўвесну 2009 года я меў магчымасць падняцца на другі паверх дома. Як сведчыць Уладзімір Дзянісаў, тут, у параднай зале, даследчыкі знайшлі сляды манументальнага жывапісу. А ў Нацыянальным гістарычным архіве захоўваюцца дакументы, якія пацвярджаюць, што памяшканні сапраўды былі размаляваны. Больш за тое, гэтыя ж архіўныя паперы дазваляюць аднавіць дэталі першапачатковага інтэр'ера.
Як бачым, і старажытны будынак, і ягонае культурнае асяроддзе — усё гэта як каштоўны помнік гісторыі Мінска, сапраўдны палац мастацтва з моманту яго заснавання. Пасля поўнага аднаўлення дом на плошчы Свабоды, несумненна, стане яшчэ адным цэнтрам прыцягнення турыстаў.

Віктар Корбут

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сядзібу XVIII стагоддзя ў цэнтры Мінска адрэстаўруюць для твораў мастацтва
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика