Выстава жывапісу "Альфа і Амега" адкрылася Чырвоным касцёле
22.02.2011 11:43
—
Новости Культуры
|
Выстава жывапісу "Альфа і Амега" адкрылася Чырвоным касцёле 20 лютага 2011 г. у галерэі Касцёла св. Сымона і св. Алены адкрылася выстава жывапісу Віктара Васюкевіча "Альфа і Амега". Выстава дзейнічае з бласлаўлення ксяндза-магістра Уладзіслава Завальнюка, пробашча Чырвонага касцёла.
Адкрыццё выставы было зладжана ў незвычайным фармаце – яно сталася лагічным працягам ранішняй імшы. Напрыканцы службы ксёндз Уладзіслаў зачытаў з амвону некаторыя вершы Віктара Васюкевіча, у якіх мастак разважае над пытаннямі веры. Пасля ў галерэі, што месціцца ў сутарэннях храма, адбылося ўрачыстае адкрыццё з удзелам каталіцкага духавенства і сталічных мастацтвазнаўцаў. Адкрыццё садзейнічала грунтоўнаму раскрыццю творчай асобы Вiктара Васюкевіча – аўтара незвычайных карцін і глыбокіх вершаў пра Бога і сусвет.
Многія з прадстаўленых на выставе прац Вiктара Васюкевіча натхнёны біблійнымі вобразамі і схіляюць гледача да глыбокага асэнсавання святых ісцін. Пры гэтым адвечныя тэмы набываюць у творчасці аўтара самае надзённае гучанне, бо вырашаны ў манеры, блізкай да абстрактнага экспрэсіянізму – лёсавызначальнай плыні для мастацтва ХХ-ХХІ стст.
Неад'емнай рысай жывапісу В. Васюкевіча з’яўляецца касмізм творчага мыслення. Позірк мастака маштабны, глабальны, ягонай душы цесна ў звыклых вымярэннях рэчаіснасці, і кожная выява ўзнікае нібыта наноў створаная галактыка.
Нагадваем, што ў 2009-2010 гг. прыкметныя выставы жывапісца адбыліся ў Мінскім планетарыі і Інстытуце тэалогіі БДУ, апошняя – з бласлаўлення вышэйшага кіраўніцтва беларускай праваслаўнай царквы. Асоба Віктара Васюкевіча выклікае таксама цікавасць тым фактам, што ён з'яўляецца адным з нешматлікіх беларускіх мастакоў, чыя творчасць актыўна прасоўваецца праз сеціва. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
20 лютага 2011 г. у галерэі Касцёла св. Сымона і св.
|
|