Віцебскі тэатр імя Я.Коласа запрашае на "спектаклі выходнага дня"
10.03.2011 19:38
—
Новости Культуры
|
Віцебскі тэатр імя Я.Коласа запрашае на "спектаклі выходнага дня" Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа вырашыў адрадзіць добрую традыцыю сямейнага наведвання тэатра і падрыхтаваў праект пад назвай "Спектакль выхаднога дня". Першым спектаклем, які ўбачаць бацькі і дзеці ў межах гэтага праекта, стане казка “Шышок” па п’есе А.Аляксандрава ў пастаноўцы Ігара Баярынцава. Прэм’ера новага спектакля – 12 і 19 сакавіка.
Стваральнікі спектакля абяцаюць, што яго сюжэт будзе цікавы не толькі дзецям, але і дарослым. Галоўныя героі казкі – пацешны дамавік Шышок і дзяўчынка Оля, якая прыехала з горада на канікулы да бабулі. Цікава, што ўпершыню на сцэну славутага тэатра ў галоўнай ролі Олі выйдуць не прафесійныя актрысы, а вучаніца 6 класа гімназіі № 7 Надзея Хацкевіч і супрацоўнік літаратурнай часткі тэатра Марына Пятрова. У ролі Шышка – малады акцёр Яўген Бераснеў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа вырашыў адрадзіць добрую традыцыю сямейнага наведвання тэатра і падрыхтаваў праект пад назвай...
|
|