Спаборніцтва працягваецца! Дарагія чытачы, дзякуючы вашай актыўнасці тэрмін абласнога этапа галасавання прадоўжаны яшчэ на два тыдні
30.04.2011
—
Новости Культуры
|
У апошні час на сайце разгарнулася такая барацьба паміж раёнамі, што проста не змаглі дазволіць сабе завяршыць абласны тур галасавання, як меркавалася, 1 мая. Як на сапраўднай бегавой дарожцы, спачатку лідзіруюць адны аб’екты, пасля іх абыходзяць другія, а праз колькі дзён наперадзе аказваюцца зусім іншыя! Хто ж стане мацнейшым і выб’ецца ў фінальны рэспубліканскі тур? Вырашаць вам, сябры. Яшчэ два тыдні, да 15 мая, вы маеце мажлівасць заходзіць на наш сайт www.ng.by і ставіць свае адзнакі за прадстаўленыя там цуды. А яшчэ — дабаўляць свае аб’екты, якія не ўвайшлі ў наш праект. Напрыклад, Уладзіслаў Пяткун прапанаваў на званне цуда касцёл Сэрца Езуса ў Слабодцы Браслаўскага раёна, Аляксей Святлоў — “Замачак” на беразе Жыжмы ў Гродзенскай вобласці, а Алена Шэлест — касцёл Прасвятой Дзевы Марыі ў Бераставіцкім раёне, дзе, як лічаць, пахавана сэрца вялікага гетмана Вялікага Княства Літоўскага Яна Караля. Усе вашы прапановы мы абавязкова ўлічым на рэспубліканскім этапе, дзе яны будуць прадстаўлены ў асобным раздзеле галасавання. Таму заходзьце на сайт, галасуйце і прапаноўвайце. Вырашым лёс цудаў разам! Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У апошні час на сайце разгарнулася такая барацьба паміж раёнамі, што проста не змаглі дазволіць сабе завяршыць абласны тур галасавання, як меркавалася, 1 мая.
|
|