Ацэньваць беларускае кіно будуць фокус-групы. 21.by

Ацэньваць беларускае кіно будуць фокус-групы

11.05.2011 18:32 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ацэньваць беларускае кіно будуць фокус-групы

ТUT.BY
Для аб'ектыўнай прафесійнай ацэнкі айчыннай кінапрадукцыі, створанай “Беларусьфільмам” і “Белвідэацэнтрам”, Дэпартамент па кінематаграфіі Міністэрства культуры Беларусі уводзіць практыку стварэння фокус-груп. Пра гэта TUT.BY паведамілі ў прэс-службе Мінкульта.

Метад фокус-групы (факусаванае групавое інтэрв'ю) заключаецца ў тым, што ўвагу ўдзельнікаў групы факусуюць на пэўнай тэме або ідэі, сцэнарыі, фільме, у працэсе выяўляецца іх стаўленне да праблемы, заснаванае на асабістым вопыце і ўспрыманні.

Па задумцы мяркуецца стварэнне трох фокус-груп: спецыяльная, змешаная, дзіцячая, колькасць удзельнікаў якіх складзе ад 15 да 20 чалавек. Узрост, пол, сацыяльнае становішча рэспандэнтаў будзе вызначацца зыходзячы з дадзенай тэмы. Удзельнікі фокус-групы не знаёмыя паміж сабой. Колькасць фокус-груп і склад удзельнікаў будуць вызначацца ў адпаведнасці з канкрэтным фільмам (мастацкі, хранікальна-дакументальны, анімацыйны).

Чыноўнікі ад культуры мяркуюць, што стварэнне фокус-груп дасць магчымасць ацаніць эфектыўнасць вырабляемай ў краіне кінапрадукцыі на розных этапах яе вытворчасці: ад узнікнення ідэі да канчатковага фільма з высокай ступенню дакладнасці.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Для аб'ектыўнай прафесійнай ацэнкі айчыннай кінапрадукцыі, створанай “Беларусьфільмам” і “Белвідэацэнтрам”, Дэпартамент па кінематаграфіі Міністэрства...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика