Сузор’е юных талентаў. 21.by

Сузор’е юных талентаў

20.05.2011 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На абласным фэсце дзіцячай творчасці адметна вылучалася нацыянальна-культурнае таварыства “Аўтаномія Беларусь”
Дзяўчаты з гурта “Фіеста” — у ліку лаўрэатаў фэстаНа фэсце землякі-беларусы глядзеліся вельмі годна. У прыватнасці, ад горада Цюмені выступала вакалістка Юлія Чарапанава, яна ўшанавана дыпломам лаўрэата І ступені. Ансамбль “Зярняткі”, якім кіруе Е. Гардубей, стаў лаўрэатам ІІІ ступені, прыгожа выступіў і гурт “Пралескі” пад кіраўніцтвам К. Зуевай і З. Равякінай. Дэкаратыўныя пано і работы з саломкі з беларускімі матывамі прадставілі ўмельцы студыі дзіцячай прыкладной творчасці “Брыганціна”.
Два беларускія гурты прыехалі на фэст з сяла Вікулава. Лаўрэатамі сталі ўдзельнікі харэаграфічнага ансамбля “Фіеста”, якім кіруе А. Панамарова. У ліку лаўрэатаў фэсту таксама дуэт вакалістаў Дзмітрыя Чарапанава і Крысціны Волкавай.
Сяло Дзясятава Ішымскага раёна прадстаўляў эстрадна-вакальны дуэт “Кветкі”, а ў катэгорыі “мастацкае слова” выступіла Аліса Новікава. І яшчэ нашы землякі са студыі “Вясёлка”, якой кіруе Алена Антончанка, прадставілі цікавую кампазіцыю “Каля млына”.
Дарэчы, на фэсце ўпершыню прадстаўляліся работы серыі “Беларуская выцінанка”. Як вядома, росквіт гэтага традыцыйнага рамяства прыйшоўся на беларускіх землях на канец ХІХ – сярэдзіну ХХ стагоддзя. Мастацтва выцінанкі беларусы-перасяленцы прывезлі і ў Сібір, папяровыя ўзоры былі неад’емнай часткай вясковага інтэр'еру, імі ўпрыгожвалі не толькі вокны, сцены, вазоны з кветкамі, але і абразы. Простая папера часта замяняла тэкстыль, майстры ўмела імітавалі вязанне ці ажурную вышыўку. На фэсце ў Цюмені беларускую выцінанку разглядвалі з вялікай цікавасцю, а жадаючыя маглі не толькі паглядзець на папяровыя творы мастацтва, але і ўзяць майстар-клас у Алены Антончанкі. І ўдзельнікі, і журы доўга не адыходзілі ад беларускіх стэндаў: распытвалі пра тонкасці майстэрства, любаваліся прыгожымі работамі. І вось вынік: гэтая серыя работ прызнана самай лепшай, адзначана дыпломам І ступені.
Акрамя дыпломаў, усе ўдзельнікі беларускай дэлегацыі атрымалі падзячныя лісты, салодкія падарункі ад прадстаўнікоў беларускай дыяспары. Спадзяюся, фэст, на якім панавала атмасфера цеплыні, добразычлівасці, надоўга запомніцца ўсім юным удзельнікам свята.

Уладзіслаў Татарынцаў,
кіраўнік аддзела беларускай культуры Палаца культуры “Будаўнік”, г. Цюмень

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На абласным фэсце дзіцячай творчасці адметна вылучалася нацыянальна-культурнае таварыства “Аўтаномія Беларусь”
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика