«Мы пачынаем «Кваен»!
24.05.2011
—
Новости Культуры
|
Вiталь Кукса, курсант ваеннага факультэта ў БДУ Спалучэнне музыкі, тэатра, элементаў кіно і як вынік — смех і апладысменты гледачоў. Прыкладна так выглядае формула поспеху КВЗ. 14 мая ў клубе «Ракетчык» Ваеннай акадэміі адбыўся паўфінал турніру сілавых структур клуба вясёлых і знаходлівых «Кваен-2011». У паўфінальнай гульні прынялі ўдзел пяць каманд: «Связь в удовольствие» — каманда КВЗ факультэта сувязі і АСК Ваеннай акадэміі; «На грани» — каманда Інстытута пагранічнай службы; «Напролом» — каманда факультэта ўнутраных войскаў Ваеннай акадэміі; «Дефолт» — каманда ваеннага факультэта ў БДУ. Яркай зорачкай, сапраўднаю аздобаю гульні стала каманда чароўных дзяўчат «Ищу парня». Знаёмцеся: капітан каманды «Ищу парня» Дар'я Шабуня. — Прывітанне, Дар'я! Падзяліся сваімі ўражаннямі ад гульні…— Гульня была выдатная. Нам вельмі ўсё спадабалася. Было весела і цікава. Вялікі дзякуй арганізатарам! — Хто прыйшоў падтрымаць вас? — Нас прыйшла падтрымаць уся «зялёная» зала. Я спадзяюся, што мы знайшлі прыхільнікаў сярод курсантаў. І нам было вельмі прыемна атрымаць падтрымку з боку людзей, якія першапачаткова прыйшлі падтрымаць іншых. — Дзякую, Дар’я, за прыемную размову. Ідзём далей. Па выніках гульні выйшлі ў фінал каманды «Дефолт», «Связь в удовольствие», «На грани». А фаварытам па колькасці набраных балаў стала каманда «Дефолт».Прафесійнымі сакрэтамі падзяліўся ўдзельнік каманды Міхась Шляжко: — Ніякай тайны тут няма, трэба проста працаваць у камандзе, працаваць доўга і карпатліва, таму што рассмяшыць чалавека больш складана, чым прымусіць плакаць... — Як доўга ты гуляеш у КВЗ? — З першага курса. Спачатку гэта былі невялікія мініяцюры, замалёўкі, якія мы разам з Паўлам Рыбаковым (капітанам каманды «Дефолт») ставілі на факультэце.Трошкі пазней да нас далучыліся Сяргей Крыштаповіч і Павел Быкаў. Аднак каманды яшчэ не было, яна з'явілася дзякуючы намаганням падпалкоўніка Мікуліча Алега Міхайлавіча, які ў свой час сабраў наш невялічкі калектыў і расказаў пра існаванне каманд КВЗ, якія прадстаўляюць сілавыя структуры. Рашучасць, натхненне, добры настрой — і стварэнне каманды не прымусіла сябе чакаць. Варта адзначыць, што адным з ініцыятараў правядзення мерапрыемства з'яўляецца ГА «БРСМ». Пра некаторыя планы «Кваен» нам паведаміў старшыня камiтэта ГА «БРСМ» факультэта сувязі і АСК Ваеннай акадэміі каардынатар праекта «Кваен-2011» Руслан Явіца. — Дзень добры, Руслан, раскажы, калі ласка, чаму праект завецца не КВЗ, а «Кваен-2011»? — На працягу дванаццаці год у Ваеннай акадэміі ладзяцца фэсты КВЗ сілавых структур. Сёлета кіраўніцтва акадэміі вырашыла аб'яднаць усе турніры, гульні КВЗ, музычныя фэсты і стварыць лігу «Кваен». — А як доўга існуе праект? — Праект «Кваен» яшчэ немаўля, існуе са студзеня 2011 года. — Гэта быў паўфінал, а калі пройдзе фінальная гульня? І калі не сакрэт, які прыз чакае пераможцаў? — Фінал плануецца правесці восенню 2011-га. А галоўным прызам «Кваен-2011» з'яўляецца пуцёўка ў Сочы. …Псіхолагі заўважылі: маленькае дзіця ўсміхаецца ў сярэднім чатырыста разоў у дзень, у той час як сталы чалавек — усяго толькі сямнаццаць. Давайце ж парушым гэту статыстыку, бо смех падаўжае жыццё!.. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Спалучэнне музыкі, тэатра, элементаў кіно і як вынік — смех і апладысменты гледачоў. Прыкладна так выглядае формула поспеху КВЗ.
|
|