На гасцінным падворку
26.05.2011
—
Новости Культуры
|
"Беларуская хата на Кашубах" пазнаёміла жыхароў польскага Памор'я з турыстычным патэнцыялам Беларусі
У этнаграфічным комплексе “Беларуская хата на Кашубах”, што створаны ў пасёлку Шымбарк, адкрылася фотавыстава “Нязвыклая Беларусь”. Там прэзентавалі турыстычныя маршруты па краіне, адбылася дэгустацыя нацыянальных страў. З беларускай экспазіцыяй, культурай і традыцыямі пазнаёміліся і ўдзельнікі беларуска-польскай сустрэчы прадпрымальнікаў, якая праходзіла днямі ў Памор'і. А члены дэлегацыі з Гродзенскай вобласці правялі перамовы з прадстаўнікамі рэгіянальных асацыяцый дзелавога супрацоўніцтва, грамадскіх арганізацый паморскіх кампаній. Увогуле ж мэтай сустрэчы беларускіх і польскіх прадпрымальнікаў было развіццё супрацоўніцтва паміж рэгіёнамі. Перад наведвальнікамі этнаграфічнага комплексу выступіў фальклорны калектыў “Бераставіцкія музыкі”. Акрамя таго, з дапамогай паморскага аддзялення грамадскай арганізацыі “Польшча — Беларусь” і грамадскай арганізацыі “Сябры Гродна і Вільнюса” былі наладжаны выступленні гродзенскіх артыстаў у гарадах Слупск і Гданьск. Беларуская дэлегацыя ўсклала кветкі да памятнага знака Янку Купалу ў Гданьску. Аліна Грышкевіч Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Беларуская хата на Кашубах" пазнаёміла жыхароў польскага Памор'я з турыстычным патэнцыялам Беларусі
|
|