Матуліна песня. 21.by

Матуліна песня

26.05.2011 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Эстафету па захаванні традыцый пераймае моладзь з беларускай гімназіі ў Вільнюсе
Ансамбль “Лянок” – гонар Віленскай беларускай гімназііСям’я салісткі вільнюскага гурта “Сябрына” Валянціны Івановай ужо даўно падзялілася па інтарэсах. Бацька са старэйшым сынам захапляюцца машынамі. Маці ж з малодшым занятыя ў самадзейнасці. “Муж ужо прывык да таго, што жонкі ніколі не бывае дома па выхадных і на святы, — прызнаецца спявачка. — Адносіцца да гэтага з разуменнем. Але на вільнюскіх канцэртах збіраецца ўся сям’я: адна палова на сцэне, другая — у зале”. На гастролі Валянціна таксама ездзіць заўсёды разам з сынам. Ён, дарэчы, з першага класа спявае ў школьным ансамблі “Лянок”, што створаны пры Беларускай гімназіі імя Ф. Скарыны ў Вільнюсе.
У “Лянку” ж якраз і рыхтуецца юная змена “Сябрыны”. Кіраўнік школьнага ансамбля Валянціна Кавальчук адзначае, што даросламу калектыву вельмі патрэбныя маладыя галасы. Таму час ад часу ў “Сябрыне” спрабуюць свае сілы старэйшыя спевакі дзіцячага гурта. “Нават пасля заканчэння гімназіі многія з удзельнікаў ансамбля працягваюць займацца самадзейнасцю, — хваліцца Валянціна Кавальчук, — Эвеліна Базюк, напрыклад, цяпер вучыцца ў Англіі, але прафесійна запісвае песні на беларускай мове, знаёміць жыхароў гэтай далёкай краіны з роднай культурай”.
Карані беларускасці прарастаюць і ў Скандынавіі: старэйшая дачка Валянціны Кавальчук пераехала жыць у Швецыю. Але з бацькамі амаль штодзень гутарыць у Інтэрнэце па скайпу. “Калі я, здараецца, на хвіліну адыхожу ад камп’ютара, яна мне меладычна ўзгадвае: “Матулін голас спяваў мне песню… — усміхаецца Валянціна. — І так цёпла і прыемна становіцца ад гэтых словаў”.
Беларусы з Вільнюса ўжо думаюць, як лепш адсвяткаваць Купалле. І як заўсёды будуць за горадам, ля ракі — там і гульні, і песні, і пошук папараць-кветкі. “Самае галоўнае, што гэтае свята — сямейнае, яно цікавае нашым дзецям”, — гаворыць Валянціна Іванова.

Кацярына Мядзведская

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Эстафету па захаванні традыцый пераймае моладзь з беларускай гімназіі ў Вільнюсе
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика