У прадчуванні фіналу. Да заканчэння галасавання на абласным этапе праекта засталося некалькі дзён, але інтрыга, якія аб’екты рэальна змогуць прэтэндаваць на званне цуду Беларусі, захоўваецца да апошняга. 21.by

У прадчуванні фіналу. Да заканчэння галасавання на абласным этапе праекта засталося некалькі дзён, але інтрыга, якія аб’екты рэальна змогуць прэтэндаваць на званне цуду Беларусі, захоўваецца да апошняга

28.05.2011 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 У прадчуванні фіналу.
Да заканчэння галасавання на абласным этапе праекта засталося некалькі дзён, але інтрыга, якія аб’екты рэальна змогуць прэтэндаваць на званне цуду Беларусі, захоўваецца да апошняга.

У апошнія дні абласнога этапа галасавання ў праекце “Сем цудаў Беларусі” на нашым сайце www.ng.by разгарнулася сапраўдная барацьба. Паколькі аб’ектаў з кожнага раёна ў гэтым этапе ўдзельнічае па два і болей, а ў рэспубліканскі фінал іх выйдзе толькі па сем з кожнай вобласці, інтрыга, мяркуем, будзе трымацца да апошніх гадзін галасавання (а скончыцца яно, нагадаем, 1 чэрвеня).Пакуль жа ў вас яшчэ ёсць час паўплываць на сітуацыю. Калі па два-тры бясспрэчныя лідары ўжо намеціліся ў кожнай вобласці (яно і не дзіва — у кожнага рэгіёна ёсць свае візітоўкі: як, напрыклад, уявіць Брэстчыну без Белавежы, Віцебшчыну — без Полацка, Гродзеншчыну — без Мірскага замка, Гомельшчыну — без румянцаўскага палаца, Міншчыну — без Нясвіжа, Магілёўшчыну — без Пустынак), дык на астатнія вакантныя месцы — па некалькі прэтэндэнтаў.Напрыклад, у Брэсцкай вобласці адзін аднаму ў спіну дыхаюць сядзіба Пуслоўскіх у Песках, канал Агінскага, “палацык” у Пружанах, заказнік “Падвялікі мох”, у Віцебскай — балота Ельня, мост праз Заходнюю Дзвіну на мяжы Міёрскага і Верхнядзвінскага раёнаў, Лявонпольская царква, Мосарскі касцёл, музей у Міёрах, у Гро-дзенскай — абраз Маці Божай Тракельскай, “замачак” у вёсцы Гайцюнішкі, палац Друцкіх-Любецкіх у Шчучыне, знойдзеныя ў зямлі званы вёскі Забалаць, у Гомельскай — чорная даурская бяроза, абрад “Пахаванне стралы”, мазырскі ландшафт, Веткаўскі музей народнай творчасці, мілаградскае гарадзішча, у Мінскай — БелАЗ, ландшафт Лагойшчыны, геаграфічны цэнтр Беларусі ў Пухавіцкім раёне, у Магілёўскай — Ніжнінскі роў у Шклоўскім раёне, Бабруйская крэпасць, камень-лекар пад Бялынічамі, Блакітная крыніца ў ваколіцах Слаўгарада.

Гэтыя аб’екты зараз “балансуюць” на мяжы запаветнай фінальнай сямёркі ад кожнай вобласці, маючы прыкладна аднолькавыя паказчыкі. Ці трапяць яны ў рэспубліканскі фінал — залежыць выключна ад вашага галасавання на сайце www.ng.by. Не здзівімся таксама, калі, зноў жа дзякуючы вашаму галасаванню, наперад вырвуцца зусім нечаканыя аб’екты, якія сярод лідараў не значыліся.Заходзьце, здзІЎлЯйцесЯ, галасуйце І заставайцеся з “Народнай газетай”!

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика