Фестываль пад адкрытым небам. 21.by

Фестываль пад адкрытым небам

02.06.2011 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Слоніме прагучалі трыццаць розных варыяцый знакамітага “Паланеза Агінскага”
Месцам правядзення фестывалю “Паланез” невыпадкова выбралі Слонім: там прайшла большая частка дзяцінства і юнацтва аўтара самага вядомага ў Беларусі паланеза “Развітанне з Радзімай” Міхала Клеафаса Агінскага. У горадзе пражываў ягоны дзядзька Міхал Казімір Агінскі. Дарэчы, ён жа і стваральнік помніка гідратэхнікі XVIII стагоддзя — канала Агінскага.
Побач з каналам ён арганізаваў і тэатр, для пастановак якога сам жа складаў музыку. Сёння пра Агінскага ў Слоніме нагадвае і канал, і вуліца ў яго гонар. А раней аркестр мясцовай пажарнай каманды два разы на дзень граў паланез як сігнал дакладнага часу.
Сем гадоў таму “Саюз палякаў Беларусі” ўпершыню арганізаваў фестываль “Паланез”. Тады ж і з'явілася традыцыя — шэсце па цэнтральнай вуліцы да мясцовага Дома культуры. А ў памяшканні паланез паўсюль — на сцэне, у грымёрках, на лесвіцы. Паланез граюць, танцуюць, спяваюць на розных мовах. Па сутнасці, гэта фестываль аднаго твора, і ў кожнага выканаўцы ён гучыць па-рознаму, таму свята — ужо нешта большае, чым проста прыгожая музыка.
Кіраўнік фальклорна-абрадавай групы “Рэха мінулага” Леанарда Шукець заўважае, што паланез — галоўны танец палякаў. І сапраўды, усе вялікія падзеі, балі пачыналіся менавіта з паланеза.
Дарэчы, у наступным годзе арганізатары плануюць правесці фестываль пад адкрытым небам, у парку, побач з каналам Агінскага. І ў XVIII стагоддзі слонімскі мецэнат практыкаваў выступленні свайго тэатра на самім канале.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Слоніме прагучалі трыццаць розных варыяцый знакамітага “Паланеза Агінскага”
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика