Пячора ці галька?. 21.by

Пячора ці галька?

03.06.2011 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Па Магілёўскай і Гомельскай абласцях працякае рэчка Ала, якая ўпадае ў Бярэзіну. Падкажыце, адкуль з’явілася яе назва?Анатоль ЛАГОЙКА, Бабруйск

У сучасных крыніцах даецца наступная характарыстыка ракі: даліна пераважна трапецападобная, на асобных участках невыразная, пойма асушаная і разараная, рэчышча каналізаванае, берагі стромкія, абрывістыя, у ніжнім цячэнні нізкія. Верагодна, што на працягу шматлікіх стагоддзяў рака значна змянілася. Як выглядала Ала ў далёкім мінулым, калі на яе берагах упершыню пасяліліся людзі, сказаць цяжка. Адно пэўна можна меркаваць, што першымі насельнікамі тут былі балцкія плямёны, якія і далі назву. Па назве можна аднавіць адметнасці ракі, якія адзначылі старажытныя людзі: назва Ал€а (з націскам на апошні склад) узыходзіць да асноў літоўскіх слоў ola ў значэнні ‘пячора’, ‘упадзіна’ і ula ‘дробная галька’.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па Магілёўскай і Гомельскай абласцях працякае рэчка Ала, якая ўпадае ў Бярэзіну. Падкажыце, адкуль з’явілася яе назва?Анатоль ЛАГОЙКА, Бабруйск
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика