НАШЫ ФІНАЛІСТЫ
					16.07.2011
					 —
					Новости Культуры
					
          	| 
					  
				 
				
				
				Слава пра ікону Божай Маці Жыровіцкай разнеслася так далёка, што яе копіі пачалі з’яўляцца нават у замежных краінах. Самыя вядомыя сярод іх — дзве цудатворныя іконы, якія сёння належаць каталікам. Адна з іх — ікона-фрэска з базыльянскага храма святых мучанікаў Сяргея і Вакха ў Рыме. Другая — мастацкая копія рымскай іконы-фрэскі, напісаная на палатне, якая зараз знаходзіцца ў слонімскім Андрэеўскім касцёле.Возера Нарач авеяна легендамі. Адна з іх распавядае пра дачку лесніка прыгажуню Галіну. Жыла яна са сваім бацькам, і быў у яе жаніх Васілёк, майстар на ўсе рукі, які падарыў каханай чароўнае люстэрка. Аднойчы Галіну ўбачыў пан і, уражаны яе прыгажосцю, выкраў дзяўчыну. Васілёк кінуўся за імі і адбіў нявесту, але на зваротным шляху іх дагнала пагоня. Хлопец адправіў каханую дадому, а сам працягваў змагацца. Доўга чакала Галіна любага. Вырашыла запытаць пра лёс хлопца ў люстэрка. Зірнула — і тут жа выпусціла яго. Яна ўбачыла мёртвага Васілька. Разбілася чароўнае люстэрка, а з яго асколкаў разлілося возера — Нарач. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код: 
							
							На вашем ресурсе это будет выглядеть так 
							Ці ведаеце вы, што...    
  | 
 
		
		
		 
     |