6 жніўня — 494 гады беларускай друкаванай кнізе
06.08.2011 13:24
—
Новости Культуры
|
6 жніўня — 494 гады беларускай друкаванай кнізе 6 жніўня 1517 г. Францыск Скарына выдаў "Псалтыр".
Выдадзеная гэта знакавая для нашай культуры кніга была, як пісаў сам першадрукар у прадмове, "павяленнем і працаю выбранага мужа ў лекарскіх навуках доктара Францыска, Скарыніна сына з Полацка, у старым месце Пражскім". Чаму Скарына з усіх кніг Святога Пісьма выбраў менавіта "Псалтыр" для пачатку сваёй справы? Відаць, таму, што "Псалтыр" у тыя часы быў "дзецям малым пачатак добрай навукі, дарослым памнажэнне ў навуцы". Па "Псалтыры", як па падручніку, вучыліся чытаць і пісаць. "Псалтыр" быў надрукаваны на адаптаванай для сучаснікаў царкоўнаславянскай мове, з тлумачэннем архаічных слоў і выразаў. Наступныя кнігі Скарына будзе друкаваць па-старабеларуску. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
6 жніўня 1517 г. Францыск Скарына выдаў "Псалтыр". Выдадзеная гэта знакавая для нашай культуры кніга была, як пісаў сам першадрукар у прадмове, "павяленнем і працаю...
|
|