Пільныя чыноўнікі забаранілі канцэрт Neuro Dubel
16.08.2011 19:18
—
Новости Культуры
|
Пільныя чыноўнікі забаранілі канцэрт Neuro Dubel Арганізатары сольнага канцэрту гурта Neuro Dubel у менскім The Loft-Cafe вымушаныя паведаміць, што імпрэза 19 жніўня не адбудзецца. Ад яе правядзеньня адмовілася кіраўніцтва клюбу пасьля візыту ў адміністрацыю Савецкага раёну.
Пра тое, што канцэрт Neuro Dubel можа не адбыцца, было вядома яшчэ на мінулым тыдні. Тады кіраўніцтва клюбу было выклікана ў адміністрацыю Савецкага раёну. Па неафіцыйнай інфармацыі, чыноўнікі параілі падумаць наконт правядзеньня мерапрыемства 19 жніўня. Пасьля гэтага The Loft-Cafe вымушана было адмовіць арганізатарам канцэрту Neuro Dubel. "Мы не пакідалі надзеі перанесьці канцэрт у іншы клюб. Зьвярнуліся яшчэ ў тры менскія клюбы, але ўсе пасьля ваганьняў таксама нам адмовілі. Крыўдаваць на кіраўнікоў пляцовак мы ня можам, зразумела, што ім не патрэбныя праблемы", - кажа арганізатар Павал Кашырын. "Мне бы хацелася даведацца, за што мы заслужылі такое стаўленьне. Хто нам можа ўзяцца патлумачыць гэта?" - рытарычна пытае лідэр Neuro Dubel Аляксандар Кульлінковіч. Музыкант кажа, што такое разьвіцьцё падзеяў ён прагназаваў, але ўсё адно навіна ўвяла яго ў стан прыгнечанасьці. "Кожны раз чакаеш, што нешта зьменіцца, але ўсё, як звычайна. Адчуваньне жахлівай адзіноты адчуваю ў гэтай сувязі, настолькі ўсё змрочна выглядае". Аляксандар лічыць, што з усіх фігурантаў “чорнага сьпісу” забароны найбольш моцна б’юць па ягонаму гурту: "Астатнія музыкі хоць маюць выйсьце на іншыя гарады і краіны, а мы заўжды ставілі на Менск, дзе нам граць не даюць. Добра было б, каб усе, каго тычацца забароны, сабраліся разам, а не ваявалі ў адзіночку. Падтрымалі бы адзін аднаго, павыцягвалі бы кожны кожнага на фэсты, скарысталі бы свае падвязкі для агульнай справы. Магчыма, тады б мінула гэтая неадольная туга…". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Арганізатары сольнага канцэрту гурта Neuro Dubel у менскім The Loft-Cafe вымушаныя паведаміць, што імпрэза 19 жніўня не адбудзецца. Ад яе правядзеньня адмовілася кіраўніцтва...
|
|