У Літве праходзяць Дні культуры Беларусі
26.09.2011 12:10
—
Новости Культуры
|
У Літве праходзяць Дні культуры Беларусі З 25 верасня па 1 кастрычніка адбудуцца Дні культуры Беларусі ў Літве, якія арганізаваны па ініцыятыве Пасольства Рэспублікі Беларусь у Літве, пры арганізацыйнай і фінансавай падтрымцы Міністэрства культуры Беларусі і Згуртавання беларускіх грамадскіх арганізацый Літвы, паведамляе Міністэрства культуры Беларусі. Для ўдзелу ў мерапрыемствах адкрыцця Дзён культуры Беларусі ў Літве 26-27 верасня Міністр культуры Павел Латушка наведае Вільнюс. Міністр культуры, як старшыня Кансультатыўнага савета па справах беларусаў замежжа, правядзе шэраг сустрэч з прадстаўнікамі беларускай меншасці, пражываючай у Літве. Латушка наведае Вільнюскую школу імя Францыска Скарыны з беларускай мовай навучання. У будынку школы плануецца адкрыццё выставы, якая падтрымана Дзяржаўным літаратурным музеем Максіма Багдановіча, прысвечанай 120-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры. Для бібліятэкі школы будуць передадзены выданні твораў Максіма Багдановіча, кнігі аб жыцці і творчасці класіка. Для экспанавання ў школе Міністр культуры ўручыць бюст Максіма Багдановіча. Міністр культуры таксама сустрэнецца з кіраўніцтвам Згуртавання беларускіх грамадскіх арганізацый Літвы. Падчас сустрэчы плануецца абмеркаваць канкрэтныя шляхі, скіраваныя на далейшую актывізацыю падтрымкі дзейнасці беларускіх грамадскіх арганізацый у Літве, аказанне беларусам Літвы практычнай дапамогі ў захаванні і развіцці культурнай самабытнасці. Павел Латушка ўручыць беларускаму калектыву “Світанак” з Вільнюса 12 камплектаў нацыянальных беларускіх касцюмаў, выкананых па замове міністэрства культуры Беларусі. Акрамя гэтага, Латушка наведае Нацыянальны гістарычны музей Літвы з мэтай азнаямлення са станам захоўвання і ўключэння ў культурны абарот Беларусі экспанатаў Беларускага гістарычна-этнаграфічнага музея Івана Луцкевіча. Плануецца ініцыяваць перад літоўскім бокам праект стварэння сумеснай віртуальнай экспазіцыі экспанатаў Беларускага музея Івана Луцкевіча, якія знаходзяцца ў Беларусі і Літве. Міністр культуры і прадстаўнікі Пасольства Рэспублікі Беларусь ускладуць кветкі да памятнай дошкі Францішку Багушэвічу, якая была адкрыта ў Вільнюсе да 170-годдзя з дня нараджэння беларускага паэта XIX стагоддзя. Міністэрствам культуры і Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі будзе працягнута правядзенне акцыі перадачы нацыянальным бібліятэкам іншых краін калекцый сучасных беларускіх выданняў. Запланавана, што міністр культуры перадасць у дар Нацыянальнай бібліятэкі Літвы 100 апошніх выданняў, прысвечаных гісторыі і культуры Беларусі, сярод якіх “Дзікае паляванне караля Стаха” Уладзіміра Караткевіча на чатырох мовах, “Напалеон Орда. Шлях да Бацькаўшчыны” Леаніда Несцярчука, “Музычная культура рыцарскага саслоўя Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага” Зміцера Сасноўскага, “Усходні накірунак дыпламатычнай дзейнасці Вялікага Княства Літоўскага ў апошняй трэці XVI ст.” Сяргея Лашкевіча і інш. Акцыя передачы кніг “Беларусь сёння” праводзіцца Міністэрствам культуры Беларусі пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў і Нацыянальнай бібліятэкі беларусі. Афіцыйнае адкрыццё Дзён культуры Беларусі адбудзецца 26 верасня ў 19 гадзін у Літоўскай нацыянальнай філармоніі канцэртам Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі Аляксандра Анісімава. У афіцыйнай цырымоніі адкрыцця Дзён культуры прымуць удзел міністр культуры Беларусі Павел Латушка і міністр культуры Літвы Арунас Гялунас. У рамках Дзён культуры Беларусі таксама адбудуцца гастролі Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага, канцэрт Дзяржаўнага камернага аркестра Рэспублікі Беларусь, выстава карцін беларускага мастака канца XIX – пачатку XX ст. Вітольда Бялыніцкага-Бірулі са збораў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных 90-годдзю заснавання Беларускага гісторыка-этнаграфічнага музея Івана Луцкевіча, Свята беларускай песні ў Клайпедзе з удзелам артыстаў Белдзяржфілармоніі, прафесійных творчых калектываў Рэспублікі Беларусь і самадзейных калектываў беларускай дыяспары Літвы. Дні культуры ў Літве праводзяцца ў другі раз і будуць спрыяць і ў далейшым пашырэнню міжкультурнага дыялогу паміж суседнімі краінамі, прадстаўленню беларускай культуры ў Літве. Дні культуры Беларусі ў Літве - самая маштабная культурная акцыя за мяжой за апошнія гады. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 25 верасня па 1 кастрычніка адбудуцца Дні культуры Беларусі ў Літве, якія арганізаваны па ініцыятыве Пасольства Рэспублікі Беларусь у Літве, пры арганізацыйнай і... |
|