Як выглядаюць габелены, створанныя пад уплывам Beatles?. 21.by

Як выглядаюць габелены, створанныя пад уплывам Beatles?

07.10.2011 11:48 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Як выглядаюць габелены, створанныя пад уплывам Beatles?


7 кастрычніка 2011 года пад гукі жывой музыкі ў выкананні гурта “FLAT” у мастацкай галерэі “Універсітэт культуры”, адкрыецца выстава габеленаў Марыі Барысенка “BEATLES forever!”.

Прадстаўленая серыя габеленаў – гэта спроба мастака знайсці пластычнае выражэнне музыкі і эмоцый, якія ўзнікаюць пад яе ўплывам.

Эмацыянальнае напружанне і сіла ўздзеяння габеленаў узмацняецца выкарыстаннем не традыцыйных для гэтага віда дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва матэрыялаў - люстэркаў, металу, а таксама падсвятлення габаленаў. Аўтар эксперыментуе, аб’ядноўвае разнастайныя тэхнічныя прыёмы, выкарыстоўвае непаўторную аўтарскую тэхніку.
 
Выстава “BEATLES forever!” – гэта не першы зварот аўтара да музычнай тэматыкі. У мінулым годзе ў галерэі з вялікім поспехам прайшла выстава габеленаў Марыі Барысенка “Джаз”. Музыка з’яўляецца крыніцай натхнення для маладой творцы.
 
Музыка не мае межаў і непадуладна часу. Нягледзячы на тое, што музыка “Beatles” напісана паўстагоддзя таму яе слухаюць і выконваюць да гэтага часу. А ў новых аранжыроўках яна гучыць вельмі сучасна.
 
Марыя Барысенка – выпускніца кафедры народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва БДУКМ, стыпендыят спецыяльнага фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, пераможца Рэспубліканскай выстаўкі- конкурсу “Час не стаіць і не чакае…” ў намінацыі “Тканіны. Габелен. Мадэліраванне”. Творы маладой мастачкі захоўваюцца ў дзяржаўных і прыватных калекцыях Беларусі, Расіі і Венесуэлы.













Выстава будзе працаваць з 7 кастрычніка па 22 кастрычніка 2011 года. 

Мастацкая галерэя “Універсітэт культуры”, Кастрычніцкая пл., 1 (Палац Рэспублікі)
Часы працы: 11.00 – 19.00, вых.: нядзеля, панядзелак.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
7 кастрычніка 2011 года пад гукі жывой музыкі ў выкананні гурта “FLAT” у мастацкай галерэі “Універсітэт культуры”, адкрыецца выстава габеленаў Марыі Барысенка “BEATLES...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика