“Табурэтчыкі” прэзентавалі ў сталіцы сваю фотавыставу. 21.by

“Табурэтчыкі” прэзентавалі ў сталіцы сваю фотавыставу

19.10.2011 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На "табурэтным" шляху. Аўгіня Манцэвіч. Фота Уладзіслава Юркова.

Падарожнікі аўтастопам па двух амерыканскіх кантынентах з Нью Ёрка  на востраў Вогненая Зямля віляйчанка Аўгіня Манцэвіч і Уладзіслаў Юркоў адкрылі выставу сваіх фота ў сталічнай галерыі “Ў” у аўторак.

– Мы ведаем, як можна з’ехаць жыць на Захад. Знаёмыя з такімі людзьмі. Але ўсё адно хочацца жыць дома,  на Беларусі, – сказаў прысутным Уладзіслаў, адказваючы на пытанне: чаму “табурэтчыкі” вярнуліся ў Беларусь?

Фотавыстава складаецца з некалькіх дзесяткаў фота, якія паказваюць падарожнікаў, дарогі і людзей, якіх яны сустракалі на гэтых дарогах. За год вандраўнікі адолелі больш за 3 тысячы кіламетраў.

Інтарэс прысутных выклікала прэзентацыя 6-мінутнага вітдэафільма:

Аўгіня Манцэвіч і Уладзіслаў Юркоў:

Аўгіня Манцэвіч ля фатаграфій у галерэі сучаснага мастацтва "Ў":

Фота з падарожжа:

Падарожнічалі часам без капейкі ў кішэні. Здаралася, некалькі тыдняў не мелі сувязі с сусветам. Які Інтэрнэт у джунглях? І неслі з сабой табурэтку з мінскай кухні.

– Табурэт для нас – сімвал свабоды, гаворыць Аўгіня. – Бо кухня – плошча свабоды, дзе беларус заўсёды марыць услых і не баіцца называць рэчы сваімі імёнамі. А табурэт – статуя гэтай свабоды. Каб быць свабодным не толькі на кухні, трэба ўзяць табурэтку з сабой і пайсці. Куды? Туды, дакуль можна ісці. На край свету.

Выстава будзе працаваць месяц.

Мікола ГАЙДУК.

Фота Уладзіслава Юркова, Аўгіні Манцэвіч, "РГ".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падарожнікі аўтастопам па двух амерыканскіх кантынентах з Нью Ёрка  на востраў Вогненая Зямля віляйчанка Аўгіня Манцэвіч і Уладзіслаў Юркоў адкрылі выставу...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика