Польскi квартэт HERA выступiць у Мiнску 25 кастрычніка
24.10.2011 02:00
—
Новости Культуры
|
Польскi квартэт HERA выступiць у Мiнску 25 кастрычніка Джазавы канцэрт у выкананні польскага квартэта HERA у рамках культурнай праграмы Старшынства Рэспублікі Польшча ў Радзе ЕС адбудзецца 25 кастрычніка ў Вялікай канцэртнай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніi.
Стэф Гійселс, стваральнік Але HERA – гэта менавіта канцэртны калектыў, які хоць і запісаў два альбомы, але дае магчымасць адчуць, што ніякая апаратура не ў стане запісаць таго, што адбываецца паміж музыкамі і слухачамі. Іх музыка праходзіць праз усё новыя трансфармацыі, уцякаючы ад чарговых вызначэнняў і класіфікацый. Зыходным пунктам для музыкаў была еўрапейскай духоўная музыка, але HERA найбольшае натхненне чэрпае сёння ў народнай традыцыі, звяртаючыся таксама да індыйскай музыкі і афрыканскіх рытмаў. Музыканты знаходзяць тут сутнасць ігры – першапачатковую блізасць да музыкі і іншага чалавека, а таксама да чагосьці безназоўнага. Для кожнага з музыкаў гэта прэтэкст і матывацыя да ўсё больш глыбокіх пошукаў, як творчых, так і індывідуальных. У іх музыцы гэта ўсё пераплятаецца і яднаецца. АБ УДЗЕЛЬНIКАХ КВАРТЭТА Вацлаў Зімпель – кларнетыст і кампазітар, адзін з самых вядомых польскіх музыкантаў на сусветнай сцэне імправізаванай музыкі. З адзнакай скончыў Акадэмію музыкі імя І.Я. Падэрэўскага ў Познані па класе кларнета ў праф.Здзіслава Новака і Вышэйшую школу музыкі і тэатра ў Гановеры па класе кларнета ў праф. Йоханеса Пэйтца. Самае вялікае натхненне чэрпае з духоўнай і рытуальнай музыкі розных культур. Ідэя стварэння квартэта HERA прыйшла да яго, калі ён падарожнічаў па Сіцыліі і наведваў мясцовыя храмы, калісьці месцы культу грэцкай багіні Геры. Ксавэры Вайцінскі атрымаў класічную адукацыю кантрабасіста, але ён свабодна парушаецца ў розных стылях: ад старадаўняй да сучаснай імправізаванай музыкі. Вайцінскі валодае характэрыстычным, глыбокім гукам і ўнікальным пачуццём рытму, напамінаючы славутых афраамерыканскіх кантрабасістаў. Яго віртуозная смычковая тэхніка дазваляе яму вясці меладычныя партыя, ўваходзячы ў раўнапраўны дыялог з сольнымі інструментамі. Павел Пастарэмчук – на сёння найбольш цікавы прадстаўнік саксафаністаў маладога пакалення на польскай сцэне. Яго характарызуе выключна лірычны і экстэтычных стыль, які з’яўляецца працягам традыцый вялікіх майстроў саксафона, як Джон Калтрэйн і Фэроў Сандэрс. Яго ігра гіпнатызуе. Музыкант свядома стварае непаўторныя фразы, якія цяжка забыць. Павел Шпура - барабаншчык, чый стыль ўяўляе сабой кампіляцыю многіх традыцый. Яго натхненнем з’яўляецца барабанная ігра чорнай і арабскай Афрыкі, турэцкая традыцыя, а таксама зварот да амерыканскіх рок-барабаншчыкаў 60-х і 70-х гадоў. Шпура карыстаецца гэтымі стылістыкамі з незвычайнай лёгкасцю, здзіўляючы слухача рытмічнымі рашэннямі, альбо ўводзячы яго ў глыбокі транс. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Джазавы канцэрт у выкананні польскага квартэта HERA у рамках культурнай праграмы Старшынства Рэспублікі Польшча ў Радзе ЕС адбудзецца 25 кастрычніка ў Вялікай... |
|