Песні пішам разам. Тэкст да мелодыі "Чаму?"
28.10.2011
—
Новости Культуры
|
Першай удзельніцай праекта “ Праект “Напішам песню разам” існуе месяц. Ён для таго, каб творчыя людзі знаходзілі адно аднаго і працавалі разам над стварэннем песень. Да ўдзелу ў праекце, аўтарам якога з’яўляецца маладзечанец Віталь Качаткоў, запрашаюцца кампазітары, паэты, аранжыроўшчыкі. Мелодыі, на якія чакаем тэксты нашых чытачоў, мы размяшчаем на нашым сайце, як і гатовыя работы Віталя Качаткова. Марыя Бельская напісала − У кожнай мове ёсць так званыя паэтычныя клішэ, якія выкарыстоўваюць у напісанні вершаў, − гаворыць ён. − Гэта вельмі тонка, і не носьбіту мовы цяжка іх улічваць. У тэксце ёсць хібы такога кшталту, і над імі трэба працаваць. Сама мелодыя “Чаму” вельмі блюзавая. Наогул, я не бачу ні ў тэксце, ні ў музыцы нічога надзвычайнага. Для папулярнай музыкі гэта звычайная тэматыка, якую гладка ўспрымае большасць слухачоў. Гэты ж тэкст ацаніла і ўраджэнка Маладзечна Вольга Бераснева, якая ўжо 11 гадоў жыве ў ЗША. − Па пяцібальнай сістэме я паставіла б тэксту за мову і вартасць 4. Мяркую, што такая песня мне спадабалася б. Яна крыху сумная, але ў нечым вельмі праўдзівая. Наогул, я не бачу прычын, чаму б беларусам не тварыць на англійскай мове, калі яны ёй валодаюць і натхнёныя пісаць менавіта так. Ураджэнка Маладзечна Вольга Бераснева 11 гадоў жыве ў ЗША. Менавіта яе мы папрасілі ацаніць тэкст песні, які напісала Маша Бельская на англійскай мове для праекта “Напішам песню разам”. Мелодыя і тэкст абмяркоўваліся і на нашым сайце. Напрыклад, чытач Коля пракаментаваў верш Марыі Бельскай: “Быццам няблага. У іх там з дэпрэсіяй вельмі актуальна. Хаця неяк сумна. А як з паэтычнасцю?” “Апранаюць” “Ікара” Новая беларускамоўная песня Віталя Качаткова “Ікар” на верш − У тэксце ёсць канцэптуальная метафара, ад якой адштурхоўваюцца астатнія вобразы, − каментуе Віктар Рудэнка. − Гэта моцны момант. Песня атрымалася незамыленай і яркай. Для мяне па агульнай ідэі яна нагадвае твор “It's My Life” амерыканскага рок-гурта "Bon Jovi". Пакуль што ёсць толькі дэманстрацыйная версія, без аранжыроўкі. Калі яе прыгожа “апрануць”, “Ікар” можа дасягнуць вялікага поспеху. Зоя ХРУЦКАЯ. "Ікар" Віталя Качаткова. Даведка “РГ”. Віктар Рудэнка − музыкант. Вучыўся ў Віцебскім дзяржаўным і Мінскім лінгвістычным універсітэтах. Саліст гурта “Dali”, у складзе якога тройчы ўдзельнічаў у адборы на “Еўрабачанне”, а ў 2009 годзе трапіў у фінал польскага нацыянальнага адбору. Суаўтар першага варыянту песні Анастасіі Віннікавай, якая прадстаўляла Беларусь на “Еўрабачанні” ў 2011 годзе. Ікар − у грэчаскай міфалогіі сын майстра Дэдала, які пабудаваў крыцкаму цару Мінасу лабірынт. Мінас не адпускаў Дэдала з вострава Крыт, і майстар, жадаючы вызваліцца, зрабіў сабе крылы, зляпіўшы воскам пер’е. На гэтых крылах Дэдал разам з сынам Ікарам паляцеў на востраў Сіцылія. Па дарозе Ікар не паслухаўся бацьку і наблізіўся да сонца. Воск растаў, і Ікар зваліўся ў мора. Слухайце і іншыя песні Віталя Качаткова: "Ікар" Спампаваць: Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Першай удзельніцай праекта “Напішам песню разам” стала маладзечанка Марыя Бельская, якая даслала тэкст да мелодыі Віталя Качаткова.
|
|