Гурт "Крама" нарэшце працягне працу над альбомам. 21.by

Гурт "Крама" нарэшце працягне працу над альбомам

19.11.2011 08:58 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Гурт "Крама" нарэшце працягне працу над альбомам

Еўрарадыё
Гурт "Крама" плануе працягнуць запіс новага альбома, праца над якім была замарожаная паўгода таму. Зараз творчыя непаразуменні сярод музыкаў нібыта вырашаныя, праўда, колькасць песень на дыску, магчыма, зменшыцца. Раней планавалася, што будзе дзесяць песень, а зараз ужо гаворка ідзе пра сем ці восем. Запісана ж на гэты момант ужо пяць кампазіцый, якія стылістычна не адрозніваюцца ад папярэдніх хітоў.

"У нас даволі традыцыйны стыль, і чакаць чаго-небудзь такога, што будзе кардынальна адрознівацца ад ранейшых запісаў, не трэба, – распавядае пра гучанне новых песень лідар гурта Ігар Варашкевіч. – Спадзяюся, што як заўсёды альбом будзе лепшым па якасці. Па якасці гуку ды якасці песень. А як яно атрымаецца, пакажа час".

Дарэчы, тры новыя песні аматары гурта ўжо чулі на канцэртах, а вось калі іх можна будзе пачуць у запісе, невядома. Выхад альбома, які пакуль не атрымаў назвы, адбудзецца не раней, чым у наступным годзе.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гурт "Крама" плануе працягнуць запіс новага альбома, праца над якім была замарожаная паўгода таму. Зараз творчыя непаразуменні сярод музыкаў нібыта вырашаныя,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика