Беларуская літаратура засталася без чытачоў
14.12.2011 15:16
—
Новости Культуры
|
Беларуская літаратура засталася без чытачоў Саюз беларускіх пісьменнікаў (СБП) падлічыў і сам спужаўся - большасць беларусаў не чытае і не ведае сучасных беларускіх аўтараў.
![]() Сярод тых, хто ўсё ж чытае, выбіраюць кнігі на рускай мове 82%, а па-беларуску - толькі 13,8%. На пытанне, каго з сучасных літаратараў людзі ведаюць, 70% апытаных адказалі: "не ведаю нікога". ![]() Чаргінец заяўляе, што асабіста ён яшчэ не сустракаў чалавека, які б не ведаў яго прозвішча як літаратара. Але згодны, што большасць беларусаў не ведае сучасных беларускіх пісьменнікаў: "Мы ездзілі з групай пісьменнікаў па Мінскай і Магілёўскай абласцях, сустракаліся з насельніцтвам, наведвалі навучальныя ўстановы, працоўныя калектывы. І даведаліся, што тых пісьменнікаў, хто піша ўжо даўно, ведаюць. А вось маладых аўтараў апошняга дзесяцігоддзя ведаюць мала. А куфэрачак проста адчыняецца - у ніводнай бібліятэцы няма кніг сучасных аўтараў! І у крамах кнігі сучасных аўтараў трымаюць недзе падалей, за прыгожымі вокладкамі замежных кніг. Бо прадаўцы імкнуцца прадаваць тое, што дае большы навар". "Тут ёсць праблема, - прызнае Чаргінец. - І калі нас прымаў Аляксандр Рыгоравіч, мы яе паднялі. І вось зараз ужо я бачу, як прымаюцца добрыя захады, каб гэты дысбаланс паміж пісьменнікамі і чытачамі ліквідаваць. Так, штогод ва ўсе бібліятэкі будзе адпраўляцца пэўная колькасць кніг, якія будуць знаёміць людзей з беларускімі пісьменнікамі. Але і самім пісьменнікам трэба варушыцца. Трэба самім думаць, як прапагандаваць свае творы - больш выступаць, размяшчаць інфармацыю пра кнігі ў друку". ![]() "Гэта звязана с прасоўваннем інтэрнэт-тэхналогій, - сказаў ён Naviny.by. - І ў мяне ёсць такое адчуванне, што гадоў праз 5-7 у нас будзе маладое пакаленне, якое наогул не чытае кніг у тым сэнсе, як мы гэта разумеем. Радавацца ці засмучацца гэтаму - хто яго ведае. Калісьці людзі крытыкавалі і з’яўленне тэлевізараў, а зараз мы без іх жыцця не можам уявіць. А што тычыцца літаратараў, то тут трэба больш актыўна іх прапагандаваць і выкарыстоўваць для гэтага любыя сродкі, у тым ліку, электронныя". ![]() "Спад культуры, і найперш літаратуры, - гэта праблема сусветная, а не толькі беларуская, - патлумачыў ён Naviny.by. - Звязана гэта з тымі тэндэнцыямі, што выявіліся ў развіцці чалавецтва, а канкрэтна - з падменай паняцця "культура" паняццем "цывілізацыя". У той жа час Някляеў бачыць і выключна беларускія асаблівасці ў праблеме запатрабаванасці літаратуры — адсутнасць цікавасці да гэтай тэмы з боку ўлады. І больш за тое - "свядомае разбурэнне нацыянальнай культуры як падмурку нацыянальнага духу і свядомасці, а значыць, і нацыянальнага супраціву". "Гэта самае страшнае, што сёння робіць улада, - лічыць паэт. - Гэта нізвядзенне беларусаў да нацыі, якая спажывае не роднае, якая калі і чытае, то не сваю літаратуру, і значыць, арыентуецца не на свае каштоўнасці, а на чужыя. Мы пераадолеем эканамічныя праблемы, а вось вярнуць усё тое, што звязана з духоўнасцю, будзе вельмі цяжка. Я нават не ведаю, колькі гадоў спатрэбіцца, каб адбудаваць тое, што зруйнаваў гэты рэжым". ![]() Бураўкін мяркуе, што адказ на пытанне, чаму беларусы так мала чытаюць наогул і канкрэтна беларускай літаратуры, знайсці вельмі цяжка: "Тут сплялося шмат чаго. Гэта і сучасныя тэхналогіі са сваім Сусветным сецівам, якое, як мы ведаем, бывае там, дзе мала парадку і ветру. Гэта і нялёгкае сучаснае жыццё, калі бутэлька гарэлкі каштуе танней за добрую кнігу. Гэта і адсутнасць прадуманай сістэмы выхавання моладзі. А таксама стаўленне - несур’ёзнае, нават грэблівае - да літаратуры з боку ўлады, а за ёй і з боку самога грамадства". "Людзі ўжо даўно не спрабуюць нават думаць і проста робяць тое, што ім скажуць, - шкадуе паэт. - Таму любяць чытаць лёгкія дэтэктыўчыкі. Вельмі цяжка чытаць Дастаеўскага, Быкава - гэта ж трэба думаць, разважаць, уключаць і галаву, і сэрца! А калі ў нас прызвычаіліся людзі ўключаць толькі рот і жывот, то духоўная прадукцыя ім непатрэбная". Гэта горка і непрыемна, адзначае пісьменнік, - мець сур’ёзную літаратуру і не шанаваць яе. "Спадзяюся на тое, што чалавек будзе развівацца інтэлектуальна і з часам зразумее, што варта чаго, — дадае Бураўкін. — Нездарма засталіся ж у гісторыі і Шэкспір, і Сервантэс. Спадзяюся, што ў нашым часе таксама такія творцы ёсць. І хай потым будзе сорамна тым, хто не зразумеў, што жыве ў адзін час з выдатнымі творцамі, і больш за тое — перашкаджаў і знішчаў гэтыя таленты". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Саюз беларускіх пісьменнікаў (СБП) падлічыў і сам спужаўся - большасць беларусаў не чытае і не ведае сучасных беларускіх аўтараў. Як абвясціў на 16-м з'ездзе Саюза...
|
|