Чаго не хапае нашым рамеснікам?. 21.by

Чаго не хапае нашым рамеснікам?

20.12.2011 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Чаго не хапае нашым рамеснікам?Перш за ўсё танных матэрыялаў для работы, прызнаюцца яны.

Наколькі папулярныя сёння вырабы hand made сярод беларусаў, дзе майстры дастаюць матэрыялы для сваіх рэчаў і ці можна сёння зарабіць на рамесніцтве? Гэтыя пытанні карэспандэнт “НГ”задала майстрам з розных куткоў краіны.

Хобі ці праца?

Выстава-кірмаш народных промыслаў “Млын”, што прайшла ў мінулыя выхадныя ў Мінску, прызнацца, не магла не абрадаваць і абнадзеіць. У адрозненне ад папярэдняга “Млына”, які праходзіў тут вясной, яна была не толькі больш разнастайная (што толькі не прапаноўвалі майстры: ад традыцыйных гліняных глякаў, саламяных лялек і літых падсвечнікаў да арыгінальных работ у сучасных тэхніках дэкупажу, скрапбукінгу і лэмпворка), але і багацейшая на гасцей, якія цікавяцца работамі hand made.— Я пачала заўважаць ад выставы да выставы, як у людзей стала  расці цікавасць да самаробных рэчаў, — расказвае  Кацярына Адзінец, якая трэці год займаецца фларыстыкай. — Калі напачатку было вельмі цяжка знайсці пакупнікоў на свае вырабы, то цяпер збіраюцца цэлыя чэргі. Людзі купляюць елачкі, кветкавыя кампазіцыі, вяночкі сабе ці ў падарунак і вельмі радуюцца гэтаму. Яны ведаюць, што больш ні ў кога не будзе падобных вырабаў — рэчы hand made заўсёды непаўторныя.

Ці можна на іх зарабіць?

— Час ад часу, — гаворыць Кацярына. — Найлепш  рэалізоўваць свой тавар атрымліваецца напярэдадні свят — 8 Сакавіка, Вялікадня, Новага года... Таму вельмі складана зрабіць сваё хобі спосабам пастаяннага заробку. Працую юрыстам на паўстаўкі, а ад фларыстыкі ў першую чаргу атрымліваю задавальненне.

Кветкі... з Польшчы

Разглядаючы цудоўныя вырабы Кацярыны з кветак, імху, ракаванінак, рознакаляровых стужак, пацікавілася ў майстра, ці не складана ёй знайсці ў Беларусі матэрыял для сваіх прац.— Складана, — прызнаецца Адзінец. — Па матэрыялы езджу ў Польшчу.  У Мінску і выбару таго няма, які неабходны нам, фларыстам, ды і дорага гэта вельмі.Аказваецца, цяжкасці з матэрыяламі адчуваюць рамеснікі, якія займаюцца не толькі сучаснымі, але і традыцыйнымі промысламі.— Спачатку займалася вышыўкай і бісерам, — расказвае Ніна Вайцяховіч з Віцебска, якая стала рамеснікам, выйшаўшы на пенсію. — Але дарагое гэта задавальненне, не  па кішэні ні мне, ні пакупнікам. Дык перайшла вось на лялькі і дамавічкоў, — паказвае на сваіх ільняных “дзетак” Ніна Пятроўна.Праўда, і з дамавічкамі хапае праблем. Вяровак не хапае, па лён прыходзіцца ездзіць на Аршанскі льнокамбінат. І мешкавіна патрэбна, і клей, і штучныя кветкі...— Расходаў вельмі шмат. А прыбытак не вельмі вялікі, — гаворыць Ніна Пятроўна. — Але гэта  які-ніякі дадатак да пенсіі. Ды і не грошы галоўнае. Не магу я сядзець на месцы, зносін з людзьмі на пенсіі вельмі не хапае. А тут то адзін падыдзе, то другі... Цікава ж!

Заплаці 35 тысяч — і жыві спакойна

Да таго ж стаць рамеснікам у Беларусі зусім проста. Неабходна ўсяго толькі напісаць заяву ў падатковыя органы па месцы жыхарства і да пачатку дзейнасці выплаціць збор — адну базавую велічыню, якая бярэцца з рамесніка раз у каляндарны год. А пасля — калі ласка, можна і гандляваць.— Працаваць, будучы рамеснікам, нашмат прасцей, — расказвае пенсіянер Віктар Ульянаў з Нясвіжа, які захапляецца разьбой па дрэву. — Доўгі час быў індывідуальным прадпрымальнікам. Шмат працаваў. Аднак некалькі разоў мяне “кідалі”, і я, не зарабіўшы нічога, вымушаны быў плаціць вялікія грошы. Два гады таму стаў рамеснікам. Плачу 35 тысяч рублёў раз у год і адчуваю сябе вельмі спакойна, бо ведаю: атрымаецца ў мяне што рэалізаваць ці не, я нічога не страчу.Праўда, стаць рамеснікам можа толькі той, чый промысел падпадае пад рамесніцкую дзейнасць. Напрыклад, студэнцы Анастасіі Прышчэпавай, каб займацца мылаварэннем і рэалізоўваць свой тавар, прыйшлося зарэгістравацца ІП, паколькі яе захапленне пакуль што не ўваходзіць у існуючы пералік відаў рамесніцкай дзейнасці.Нагадаем, што рамесніцкая дзейнасць павінна адрознівацца высокім узроўнем ручной працы, мець дробнатаварны характар вытворчасці і не з’яўляцца высокапрыбытковай.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Перш за ўсё танных матэрыялаў для работы, прызнаюцца яны.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика