Тры дні ў Віцебску будзе гучаць духоўная музыка
05.01.2012 12:50
—
Новости Культуры
|
Тры дні ў Віцебску будзе гучаць духоўная музыка У драмтэатры імя Я.Коласа 7 студзеня, на Божае Нараджэнне па календары праваслаўнай канфесіі, у дзевятнаццаты раз пройдзе традыцыйнае свята духоўнай музыкі. Гэтае свята, дарэчы, адно з самых любімых у віцяблян. І яно толькі на год маладзей, чым знакаміты фестываль “Славянскі базар”.
Сёлета перад слухачамі выступяць: народны гарадскі моладзевы хор пад кіраўніцтвам Віталя і Аляксандра Раўза, народны камерны хор Цэнтра культуры “Віцебск”, мужчынскі хор "Акцыёз", акадэмічны хор і хор фартэпіяннага аддзялення музычнага каледжа імя І.І. Салярцінскага, хор Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.Машэрава, народны хор ветэранаў "Надзея" з Віцебскага дома-інтэрната састарэлых і інвалідаў, царкоўныя хоры Віцебскай епархіі. Прыедуць таксама калектывы з Ушачаў, аграгарадка Астроўна. Аматары духоўнай музыкі пачуюць і сольныя спевы – на сцэну выйдуць маладыя музыкі Арсеній Садыкаў, Кацярына Крыўко, Яна Русакова. Пачатак канцэрта – у 15.00. Дарэчы, Арсенія Садыкава – музыканта з Полоцка, можна будзе пачуць і напярэдадні Раства Хрыстова. Ягоны сольны фартэпіянны канцэрт адбудзецца 6 студзеня ў Музычнай гасцёўні. Пачатак а 14-й. 8 студзеня на канцэрт запрашаюць у царкву Пераўтварэння Гасподняга (ніжні храм Свята-Успенскага кафедральнага сабора). Тут у 14.00 пачнецца сумесны канцэрт духоўнай музыкі народнага гарадскога моладзевага хору (кіраўнікі Віталь і Аляксандр Раўза) і хору "Даўгава" (кіраўнік Яўген Усцянкоў) Цэнтра латышскай культуры горада Даўгаўпілса (Латвія). Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У драмтэатры імя Я.Коласа 7 студзеня, на Божае Нараджэнне па календары праваслаўнай канфесіі, у дзевятнаццаты раз пройдзе традыцыйнае свята духоўнай музыкі. Гэтае...
|
|