За дом Гарэцкага заступілася Міністэрства культуры
19.01.2012 13:14
—
Новости Культуры
|
За дом Гарэцкага заступілася Міністэрства культуры Міністэрства культуры Беларусі накіравала ліст у Магілёўскі аблвыканкам і Горацкі райвыканкам з прапановаю захаваць у Горках дом, у якім жыў пісьменьнік Максім Гарэцкі.
Мінкульт прапануе стварыць у доме на вуліцы Агранамічнай, 3 мэмарыяльную кватэру Гарэцкага. Такія рэкамэндацыі пазначаныя ў адказе студэнтцы Кацярыне Карпіцкай з Мінску. Дзяўчына са сваімі сябрамі сабрала больш за паўсотні подпісаў сталічных студэнтаў за захаваньне дома Гарэцкага й накіравала іх у Міністэрства культуры. Кацярына Карпіцкая сама з Горак. Даведалася пра Кацярына Карпіцкая: "Я каля гэтага дома хадзіла з дзяцінства. Для Горак Гарэцкі — гэта амаль брэнд. Да мяне прыяжджалі сябры, і першае, што я ім расказвала, — гэта пра Гарэцкага і якое значэнне ён меў для Горак. І цяпер гэтага дома можа не быць. У нас жа не так шмат гістарычных помнікаў, такіх адметных. Наогул гэта важна не толькі для Горак, але і для Беларусі. Гэта адзіны дом у краіне, які захаваўся і які мае дачыненне да жыцця Гарэцкага. Калі мы так будзем ставіцца да ўсяго, то я і не ведаю, з чым мы застанемся. Давайце тады ўсё бурыць". Як вынікае з адказу студэнтам, каб захаваць дом, яму трэба надаць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Для гэтага неабходна сабраць пакет дакументацыі: "Радуе тое, што Міністэрства культуры звярнулася да аблвыканкаму і райвыканкаму, каб яны прыпынілі працы па зносе дома, пакуль збіраюцца дакументы. Я ўжо, па шчырасці, і не чакала адказу з міністэрства. Неяк доўга ўсё было глуха. Калі збірала подпісы, то студэнты дужа жыва адгукаліся. Я ведаю, што яшчэ адзін хлопец з журфаку сабраў 60 подпісаў. Я шмат каму расказвала, то, можа, хто таксама збіраў подпісы, невядомы мне", — кажа Кацярына Карпіцкая. За захаванне дома Гарэцкага збіраюць подпісы ў саміх Горках і ў Віцебску. Дом, у якім жыў Максім Гарэцкі па вяртанні з Літвы на радзіму, На тэрыторыі акадэміі стаяць бюсты вядомых супрацоўнікаў, але бюста беларускага пісьменніка няма — толькі сціплая шыльда на будынку, які неўзабаве можа знікнуць: "У гэтым доме з 1926 да 1928 году жыў пісьменнік Максім Іванавіч Гарэцкі". У доме Гарэцкага цяпер жывуць восем сем’яў. Людзі кажуць, што будынак пачаў разбурацца, калі яго абклалі цэглай. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міністэрства культуры Беларусі накіравала ліст у Магілёўскі аблвыканкам і Горацкі райвыканкам з прапановаю захаваць у Горках дом, у якім жыў пісьменьнік Максім...
|
|