Памёр мастак Яўген Шатохін
22.01.2012 20:16
—
Новости Культуры
|
Памёр мастак Яўген Шатохін ![]() Фото: svaboda.org Творца вядомы сваімі выставамі ў Францыі, Польшчы, Расіі і Злучаных Штатах Амерыкі. Галоўнай задачаю мастак лічыў адлюстраванне прыгажосці роднай зямлі, гісторыі свайго краю. Першыя свае выставы мастак арганізаваў у 1972 годзе. За гэты час Яўген Шатохін стварыў некалькі цыклаў і серый прысвечаных выбітным асобам, краявідам земляў, дзе бываў і жыў. У 2010 годзе да 600-годдзя Грунвальдскай бітвы стварыў партрэт вялікага князя Вітаўта. За сваю плённую працу ў 2004 годзе атрымаў медаль Беларускага саюза мастакоў "За заслугі ў выяўленчым мастацтве". Годам раней беларускі мастак атрымаў званне ганаровага грамадзяніна французскага горада Альберт. Ад самага пачатку ўваходзіў у Беларускі народны фронт "Адраджэнне". З 1990 па 1999 год быў дэпутатам Пінскага гарсавета. Сябра Сойму Кансерватыўна-хрысціянскай партыі — Беларускі Народны Фронт "Адраджэнне". 25 лютага мастаку споўнілася б 65 год, на гэты дзень яго сябры і паплечнікі рыхтавалі творчыя вечары. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фото: svaboda.org У Пінску на 65-м годзе жыцця памёр беларускі мастак Яўген Шатохін. Творца вядомы сваімі выставамі ў Францыі, Польшчы, Расіі і Злучаных Штатах Амерыкі.
|
|