У Гродне пройдуць адразу два святы народных майстроў “Казюкі”. 21.by

У Гродне пройдуць адразу два святы народных майстроў “Казюкі”

01.03.2012 19:46 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Гродне пройдуць адразу два святы народных майстроў “Казюкі”

Еўрарадыё
Паралельныя кірмашы адбываюцца з 2005 года, калі “Саюз палякаў на Беларусі” падзялілі на дзве часткі.

4 сакавіка а 11-й гадзіне ў цэнтры горада пачнецца святочны гандаль “Казюкі-2012”. На кірмаш заявіліся больш за 100 майстроў. Яны прыедуць у Гродна на запрашэнне афіцыйнага “Саюза палякаў”. Абавязковыя ўдзельнікі — прадстаўнікі мясцовых уладаў.

У той жа час адкрыецца кірмаш на тэрыторыі польскага консульства. Свята, арганізаванае незарэгістраваным у Беларусі СПБ, куды меншае па сваіх маштабах. Частыя госці там — паслы Сейма і Сенату Польшчы, дыпламаты з гродзенскага консульства.

4 сакавіка, паводле каталіцкага каляндара, — дзень Святога Казіміра, апекуна ўсіх рамеснікаў і народных майстроў. У знак пашаны свайго заступніка майстры ў некалькіх краінах Еўропы ладзяць кірмаш “Казюкі” з XVI стагоддзя.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паралельныя кірмашы адбываюцца з 2005 года, калі “Саюз палякаў на Беларусі” падзялілі на дзве часткі. 4 сакавіка а 11-й гадзіне ў цэнтры горада пачнецца святочны...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика