У Гродна прайшоў фестываль "Скарбы Гарадзеншчыны". 21.by

У Гродна прайшоў фестываль "Скарбы Гарадзеншчыны"

12.03.2012 11:58 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Гродна прайшоў фестываль "Скарбы Гарадзеншчыны"


Падчас першага абласнога фестывалю "Скарбы Гарадзеншчыны" калекцыянеры дасталі з паліц тысячы любімых дробязей.

Нават пры хуткім аглядзе прадстаўленых калекцый разумееш, што збіраць можна літаральна ўсё: запалкі, манеты, цацкі з "кіндэраў" і нават праязныя квіткі.

– У тры гады паглядзеў мультфільм, галоўнымі героямі якога былі дыназаўры, і захапіўся імі. Зараз у маёй калекцыі больш за сто фігурак, – расказвае Дзмітрый Каховіч з Навагрудка. – Я не проста збіраю выявы жывёл, але і вывучаю іх.

Малодшы брат Дзмітрыя Аляксандр збірае драконаў, якіх таксама прадставіў на фестывалі.

А вось Васіліса Казарына ў свае дзевяць гадоў з’яўляецца ўладальніцай калекцыі фарфоравых лялек. На кожнае вялікае свята бацькі дораць дзяўчынцы новую прыгажуню. Апошняя з іх папоўніла калекцыю ў час фестывалю, на дзявяты дзень нараджэння Васілісы.

– Я сама выбіраю кожную ляльку, – кажа юная калекцыянерка, – яны мне падабаюцца пачуццём утульнасці, хатняга цяпла.

Анатоль Якімовіч – уладальнік самай вялікай у Гродзенскай вобласці калекцыі папяровых грошаў, у якой можна знайсці і французскую банкноту 1792 года, і беларускі "зайчык" 1994 года.

– На фестывалі я прадставіў прыкладна дзясятую частку таго, чым валодаю, – расказвае калекцыянер. – У мяне ёсць купюры ўсіх краін, якія ўваходзяць у ААН. Шмат банкнот перыяду Грамадзянскай вайны, калі ў кожнага горада магла быць свая валюта.
 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падчас першага абласнога фестывалю "Скарбы Гарадзеншчыны" калекцыянеры дасталі з паліц тысячы любімых дробязей. Нават пры хуткім аглядзе прадстаўленых калекцый...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика