Выстава малюнкаў таленавітых дзяцей і маладых мастакоў адкрываецца ў Мінску. 21.by

Выстава малюнкаў таленавітых дзяцей і маладых мастакоў адкрываецца ў Мінску

19.04.2012 12:28 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Выстава малюнкаў таленавітых дзяцей і маладых мастакоў адкрываецца ў Мінску


Сення, 19 красавіка, у 16.00 у галерэі “Універсітэт культуры” адкрыецца выстава жывапісу і графікі “На сваёй зямлі”, якая пазнаёміць гледачоў з 486 творамі таленавітых дзяцей і маладых мастакоў з 15 краін.
 
Аўтары работ – мастакі самых розных узростаў: ад 3-4-гадовых творцаў да тых, хто ўжо вучыцца ў мастацкіх вучэльнях ці вышэйшых навучальных установах і робіць першыя самастойныя крокі ў мастацтве.

У работах пануюць простыя і зразумелыя кожнаму будзённыя сюжэты: родны дворык, бабуліна лецішча, сямейная гарбата з торцікам, лепшая сяброўка, новы ровар, улюбёны занятак… Але калі ў малюнку выразна выяўлена ідэя і таленавіта знойдзена мастацкае рашэнне, калі ў ім усё гарманічна – прысутнічае каларыт, пластыка выяўляемых прадметаў, вытрымана кампазіцыя, калі ёсць жыццё і сіла, здольная ўздзейнічаць на гледача, – хіба ж гэта не ёсць сапраўднае мастацтва? І не мае значэння, колькі гадоў аўтару – сем ці семдзясят.

Алкан Самет, 18 год, Турцыя

"Канструктар", Ягор Гантавой, 14 год, Расiя

"Дзеткi на старце", Соф'я, 13 год, Расiя

У экспазіцыю выставы ўвайшлі лепшыя творы VII Міжнароднага конкурсу жывапісу і графікі “На сваёй зямлі”. У журы конкурсу ўваходзяць прафесійныя мастакі і педагогі з Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Грузіі. Яны выбіраюць лепшыя з тысяч дасланых работ.

"Экскурсiя", Вiкторыя Грыгор'ева, 11 год, Расiя

"Будаўнiцтва каўчэга", Аляксей Мiлюцiн, 9 год, Расiя

"Восень", Таiсiя Платошына, 6 год, Расiя

Арганізатары VII Міжнароднай выставы жывапісу і графікі “На сваёй зямлі”: Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, грамадская арганізацыя “Беларускі зялёны крыж”.

"Збiранне садавiны", Пракаш Р, 11 год, Iндыя

"Рыба", Наталля Шкраба, 23 года, Беларусь

"Вечар", Кацярына Судуткiна, 10 год, Расiя

Нутса Джыгхауры, 7 год, Грузiя

Выстава будзе працаваць з 19 красавіка па 5 мая 2012 года. Уваход вольны.

Мастацкая галерэя “Універсітэт культуры” знаходзiцца на пл. Кастрычніцкай, 1 (Палац Рэспублікі). 
Гадзiны працы: 11.00 – 19.00, выхадныя: нядзеля, панядзелак. 
Кантактны тэл.: 327-26-12
 
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У работах пануюць простыя і зразумелыя кожнаму будзённыя сюжэты: родны дворык, бабуліна лецішча, сямейная гарбата з торцікам, лепшая сяброўка, новы ровар, улюбёны...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика