Анімацыйны фільм "Будзьма беларусамі!" на Кіеўскім Міжнародным фестывалі рэкламы ўжо ўзяў золата і бронзу
26.05.2012 02:00
—
Новости Культуры
|
Анімацыйны фільм “Будзьма беларусамі!” на Кіеўскім Міжнародным фестывалі рэкламы ўжо ўзяў золата і бронзу Анімацыйны фільм “Будзьма беларусамі!”, які трапіў у шорт-лісты 13-га Кіеўскага Міжнароднага фестывалю рэкламы ў чатырох намінацыях адразу, ужо атрымаў золата ў намінацыі “анімацыя” і бронзу ў намінацыі “рэжысура”. Створаны ў 2011 годзе ролік пазмагаецца за перамогу на КМРФ яшчэ ў катэгорыях “сацыяльная рэклама” і “інтэрнэт-відэа”. Урачыстае ўзнагароджанне пераможцаў адбудзецца ў Адэсе 26 траўня. Вынікі Фестывалю могуць стаць добрым падарункам для стваральнікаў і аматараў фільма, якія адзначаць год з моманту яго рэлізу 28 траўня. За амаль год “жыцця” анімацыйны фільм стаў сапраўднай візітнай карткай Беларусі ў свеце. Анімацыя была ўзнагароджаная на фестывалях One Short Film Fest 2012 (1-е месца ў намінацыі “анімацыя”), AD.NAK!-2011 (Гран-пры фестывалю), “Белы Квадрат 2012” (1-е месца ў сацыяльнай рэкламе) і Uzupis International Film Festival 2011 (спецыяльная ўзнагарода). Фільм дэманстраваўся на фестывалях KROK International Animation festival 2011, Varna International Animation festival 2011, Balkanima International Animation festival 2011, ANIMEST International Animation festival 2011. Грамадская культурніцкая кампанія " Менавіта дзеля пераадолення гэтых стэрэатыпаў і быў створаны анімацыйны фільм "Будзьма беларусамі!". Пачынаючы з 28 траўня 2011 фільм сабраў больш за 1 млн праглядаў на розных відэахостынгах. Калі ўлічваць тое, што карыстальнікаў інтэрнэта ў Беларусі каля пяці мільёнаў чалавек, атрымліваецца, што ролік прагледзела прыкладна пятая частка беларусаў. Шалёная папулярнасць тлумачыцца крэатывам рэкламіста Юліі Ляшкевіч, майстэрскай працай Юліі Рудзіцкай, саўндтрэкам у выкананні Аляксандра Памідорава, напісаным адным з самых вядомых музыкаў Беларусі Лявонам Вольскім і зладжанай працай каманды кампаніі “Будзьма беларусамі!”. Мультфільм зрабіўся сацыяльным імператывам, выклікаўшы ў большасці гледачоў пачуццё гонару за сваю краіну, паказаў агульныя дасягненні, рэальных герояў гісторыі і паспрыяў пераадоленню негатыўных шаблонаў. У шорт-ліст Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Анімацыйны фільм "Будзьма беларусамі!", які трапіў у шорт-лісты 13-га Кіеўскага Міжнароднага фестывалю рэкламы ў чатырох намінацыях адразу, ужо атрымаў золата ў...
|
|