«Берагiня» дапамагае разумець саміх сябе. 21.by

«Берагiня» дапамагае разумець саміх сябе

26.06.2012 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

НАЧАЛЬНIК аддзела культуры Акцябрскага райвыканкама Святлана БЕРАЗОЎСКАЯ ўспамiнае, што ў першым фестывалі фальклорнага мастацтва «Берагiня» ўдзельнічалі толькi раённыя калектывы. Другi выйшаў ужо на абласны ўзровень, а вось пачынаючы з трэцяга «Берагiня» стала збiраць удзельнiкаў i гасцей з усёй рэспублiкi. Сёння фальклорны фестываль можна па праву лiчыць мiжнародным. За гэтыя гады тут пабывалi дэлегацыi i творчыя калектывы з Лiтвы, Польшчы, Латвii, Малдовы. Сёлета ўдзел у фальклорным фестывалi прынялi прадстаўнiкi з Расii i Украiны, а таксама творчыя калектывы з трыццаці раёнаў Беларусi.

Адметна, што побач з моладдзю тут утульна адчувалi сябе i маленькiя артысты, i людзi старога ўзросту. Так, напрыклад, заснавальнiцы ансамбля «Рудабельскiя зорачкi» Варвары Верас (на здымку) 87 гадоў. Тры месяцы назад яна перажыла iнсульт. I толькi дзякуючы народнай песнi, з якой яна заўсёды крочыць па жыццi, удалося не проста ўстаць на ногi, а зноў пець i танчыць, як у маладосцi. Калi яна выйшла з бальнiцы, уся вёска Граб’е, дзе жанчына жыве з самага нараджэння, пляскала ў далонi.

Танцавальнай пары № 16 з Васiльеўскага СДК Добрушскага раёна брату i сястры Дзергачовым  8 и 11 гадоў. Света и Павел танчылi з такiм пачуццём, што нельга было не залюбавацца.

— Гэта i ёсць пераемнасць пакаленняў, — лiчыць аўтар iдэi i канцэпцыi, навуковы i мастацкi кiраўнiк Мiкола Козенка, — якую мы разглядаем як надзейны залог таго, што наша традыцыйная беларуская культура будзе захавана i працягнута.

Сёлетнi фальклорны фестываль «Берагiня» запомнiўся гасцям i ўдзельнiкам мноствам сустрэч з майстрамi народнай творчасцi. На адкрыццi свята жыхароў Акцябрскага i гасцей фестывалю вiтаў народны хор Рэспублікі Беларусь імя Цітовіча. Нават моцны дождж, хлынуўшы знянацку, не разагнаў глядачоў, якiя на працягу ўсяго выступлення сталiчнага калектыву стаялi пад парасонамi…

Незабыўнае ўражанне пакінулі i конкурсныя праграмы. Усяго за чатыры фінальныя днi прайшлi 24 мерапрыемствы, у якіх удзельнiчалi дзіцячыя фальклорныя калектывы, аўтэнтычныя гурты, ансамблі народнай музыкі, пары-выканаўцы народных побытавых танцаў.

Яркiм i запамiнальным стаў абрад свята Купалле, якi праходзiў з песнямi i карагодамi на маляўнічым беразе возера, дзе можна было назіраць таксама фаер-шоу.

Варта адзначыць, што кожны раз Акцябршчына з вялiкай радасцю i пачуццём гонару рыхтуецца да гэтай значнай i адметнай падзеi ў культурным i духоўным жыццi раёна. Уласнымi сiламi тут зроблена шмат для таго, каб гарадскi пасёлак стаў яшчэ больш прыгожым. На гэты раз кiраўнiцтва горада зрабiла ўсё, каб удзельнiкi фальклорнага фестывалю «Берагiня» адчувалi сябе як дома, каб нiшто не перашкаджала iм раскрыць свае таленты i майстэрства.

Як сказаў у прывiтальным слове старшыня Акцябрскага райвыканкама Генадзь Сiмановiч, фальклорны фестываль «Берагiня» дапамагае людзям глыбей разумець каштоўнасць народных песень, танцавальнага руху, абрадавага дзеяння i спрыяе аб’яднанню i сяброўству не толькi жыхароў Беларусi, але i людзей iншых краiн.

Наталля ВАКУЛIЧ, «БН»

Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
НАЧАЛЬНIК аддзела культуры Акцябрскага райвыканкама Святлана БЕРАЗОЎСКАЯ ўспамiнае, што ў першым фестывалі фальклорнага мастацтва «Берагiня» ўдзельнічалі толькi...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика