У Беларусі вызначылі найлепшых перакладчыкаў. 21.by

У Беларусі вызначылі найлепшых перакладчыкаў

29.06.2012 14:42 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Беларусі вызначылі найлепшых перакладчыкаў

           


Вечарам 27 чэрвеня ў мінскай кнігарні “ЛогвінаЎ” адбылася цырымонія абвяшчэння і ўзнагароджання пераможцаў і фіналістаў прэміі часопіса “ПрайдзіСвет” за найлепшы пераклад у 2011 годзе. Імі сталі Алеся Башарымава (Проза), Марыя Мартысевіч (Паэзія) і Антон
Францішак Брыль ("ПрайдзіСвет").
 
У якасці ўзнагароды пераможцы прэміі атрымалі статуэткі (аўтарства Людмілы Скітовіч). І лаўрэаты, і фіналісты былі ўганараваныя памятнымі дыпломамі.
 
Вядоўца Андрэй Хадановіч адзначыў напачатку імпрэзы: “Нахабства "прайдзісветаў" нашых бязмежнае. Проста перакладаць ім мала. Ім ці нам трэба ўсімі спосабамі заявіць, абвесціць пра сваё існаванне, у тым ліку пра актуальныя мастацкія вынікі году ў кнігах, часопісе і ў інтэрнэце”.

Адной з мэтаў часопіса “ПрайдзіСвет” і ёсць прыцягнуць увагу чытацкай грамадскасці не толькі да ўласна беларускай літаратурнай творчасці, а і да таго вартага і цікавага, што было зроблена айчыннымі перакладчыкамі. 
 
Імпрэза прайшла пры падтрымцы кампаніі "Будзьма беларусамі!".









 
 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Імі сталі Алеся Башарымава (Проза), Марыя Мартысевіч (Паэзія) і Антон Францішак Брыль (ПрайдзіСвет).
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика